Вярхоўная Рада Ўкраіны
артыкул з сэрыі |
Дзяржаўны лад Украіны |
---|
Герб Украіны |
Заканадаўчая ўлада
|
Судовая ўлада
|
Мясцовае кіраваньне
|
Вярхо́ўная Ра́да Ўкраі́ны (па-ўкраінску: Верховна Рада України) — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Значэньне слова «рада» ва ўкраінскай мове супадае са значэньнем аналягічнага слова ў беларускай мове (рада) і адсылае да казачых радаў (Пераяслаўская рада). У савецкі час вышэйшы заканадаўчы орган Украінскай ССР называўся на беларускай мове як Вярхоўны Савет. Пасьля атрыманьня Ўкраінай незалежнасьці ў жніўні 1991 году, у беларускай мове атрымала распаўсюджваньне назва Вярхоўная Рада. Пасьля прыняцьця 28 чэрвеня 1996 году Канстытуцыі Ўкраіны, парлямэнт дзяржавы стаў афіцыйна называцца — «Вярхоўная Рада Ўкраіны».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Непасрэдным канстытуцыйным папярэднікам Вярхоўнай Рады Ўкраіны быў Вярхоўны Савет Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Першы ўкраінскі савецкі парлямэнт быў скліканы ў 1938 годзе. Вярхоўны Савет УССР абіраўся грамадзянамі рэспублікі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога права. За ўсю гісторыю Вярхоўны Савет склікаўся 11 разоў. Колькасьць дэпутатаў складала 650 чалавек, а пасьля 1989 году была скарочаная да 450. Тэрмін паўнамоцтваў быў 4 гады. Апошнія выбары ў Вярхоўны Савет УССР ва ўмовах існаваньня Савецкага Саюзу адбыліся ў 1990 годзе.
Парлямэнцкія выбары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2012 году ва Ўкраіне дзейнічае зьмешаная сыстэма абраньня дэпутатаў. Палова дэпутатаў (225) абіраецца па сьпісу тых партыяў, якія здолелі атрымаць на выбарах паказчык вышэй за 5 адсоткаў, іншая палова — па мажарытарных акругах, дзе перамагае той, хто атрымаў больш, чым іншы кандыдат. Да 1998 году была мажарытарная сыстэма, ў 1998—2005 — зьмешаная (50 на 50), а ў 2006—2012 — прапарцыйная.
Старшыні парлямэнту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя | Дата абраньня | Дата вызваленьня ад пасады | Скліканьне | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Уладзімер Івашка | 4 чэрвеня 1990 | 9 ліпеня 1990 | 1 (12) | КПСС. Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраньнем намесьнікам генэральнага сакратара ЦК КПСС |
Іван Плюшч | 9 ліпеня 1990 | 23 ліпеня 1990 | 1 (12) | КПСС. Выконваючы абавязкі Старшыні |
Леанід Краўчук | 23 ліпеня 1990 | 5 сьнежня 1991 | 1 (12) | КПСС (да жніўня 1991). Сышоў у адстаўку ў сувязі з абраньнем Прэзыдэнтам Украіны |
Іван Плюшч | 5 сьнежня 1991 | 11 траўня 1994 | 1 (12) | Беспартыйны |
Аляксандар Мароз | 18 траўня 1994 | 12 траўня 1998 | 2 (13) | Сацыялістычная Партыя Ўкраіны |
Аляксандар Ткачэнка | 7 ліпеня 1998 | 21 студзеня 2000 | 3 (14) | Сялянская партыя Ўкраіны Вызвалены ад пасады за сыстэматычныя парушэньні рэглямэнту |
Іван Плюшч | 1 лютага 2000 | 14 траўня 2002 | 3 (14) | Народна-дэмакратычная партыя |
Уладзімер Літвін | 28 траўня 2002 | 26 красавіка 2006 | 4 | Народная партыя |
Аляксандар Мароз | 6 ліпеня 2006 | 23 лістапада 2007 | 5 | Сацыялістычная Партыя Ўкраіны |
Арсень Яцанюк | 4 сьнежня 2007 | 12 лістапада 2008 | 6 | Беспартыйны Падаў у адстаўку |
Аляксандар Лаўрыновіч | 12 лістапада 2008 | 9 сьнежня 2008 | 6 | Партыя рэгіёнаў Выконваючы абавязкі як Першы намесьнік Старшыні |
Уладзімер Літвін | 9 сьнежня 2008 | 12 сьнежня 2012 | 6 | Народная партыя Падаў у адстаўку |
Уладзімер Рыбак | 13 сьнежня 2012 | 22 лютага 2014 | 7 | Партыя рэгіёнаў Падаў у адстаўку[1] |
Аляксандар Турчынаў | 22 лютага 2014 | 27 лістапада 2014 | 7 | УА «Бацькаўшчына» |
Уладзімер Гройсман | 27 лістапада 2014 | 14 квітня 2016 | 8 | Блок Пятра Парашэнкі |
Андрэй Парубій | 14 квітня 2016 | 29 жніўня 2019 | 8 | УА «Бацькаўшчына» |
Зьміцер Разумкоў | 29 жніўня 2019 | дзеючы | 9 | Слуга народу |
Фракцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Вярхоўнай Радзе 9 скліканьня існуюць 5 фракцыяў:
- Слуга народу (247)
- Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё (43)
- Эўрапейская салідарнасьць (27)
- Бацькаўшчына (24)
- Голас (17)
- дэпутацкая група «За будучыню» (22)
- нефракцыйныя (46)
- вакантныя месцы (32)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|