Войны-Грычынавічы
Войны-Грычынавічы лац. Vojny-Hryčynavičy | |
Герб Трубы
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Войны-Грычынавічы, Грычыны-Войны — літоўскі шляхецкі род гербу Трубы.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Война
Вуйна, Вуна або Вона (Uuenna, Wuono[1], Vunna, Wona) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайніла, Войнар, Войнат; германскія імёны Vuinla, Wunar, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[4]. Такім парадкам, імя Война азначае 'шчасны'[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзілі ад пінскіх баяраў Грычынаў, якія ў пачатку XVI ст. валодалі маёнткамі Парэччам, Моладавам, Варацэвічамі, Моталем ды іншымі. Прозьвішча ўтварылася ад імя Войны Мацьвеевіча Грычыны (Грычыновіча). Ад пачатку былі вернікамі Канстантынопальскай праваслаўнай царквы, пазьней перайшлі да Каталіцкай Царквы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 480.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1664.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 461.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0