Перайсьці да зьместу

Варацэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Варацэвічы
трансьліт. Varacevičy
Будынак музэю Напалеона Орды
Будынак музэю Напалеона Орды
Герб Варацэвічаў Сьцяг Варацэвічаў


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Янаўскі
Сельсавет: Гарбаскі
Насельніцтва: 423 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225808
СААТА: 1230813014
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°6′31″ пн. ш. 25°22′55″ у. д. / 52.10861° пн. ш. 25.38194° у. д. / 52.10861; 25.38194Каардынаты: 52°6′31″ пн. ш. 25°22′55″ у. д. / 52.10861° пн. ш. 25.38194° у. д. / 52.10861; 25.38194
Варацэвічы на мапе Беларусі ±
Варацэвічы
Варацэвічы
Варацэвічы
Варацэвічы
Варацэвічы
Варацэвічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Варацэ́вічы[1] — вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Варацэвічы ўваходзяць у склад Гарбаскага сельсавету.

Першая згадка Варацэвічаў датуецца 1497 годам, калі пінскі князь Фёдар падараваў гэтую вёску Мацьвею Грычыну. Затым вёскай валодаў ягоны сын Барыс. З 1528 году ў маёнтку ўладарылі Юрэвічы-Ільлінічы, а прыкладна з XVII стагодзьдзя гаспадарамі сталі Орды[2].

Раней Варацэвічы ўваходзілі ў склад Пінскага павету Менскай губэрні. За польскім часам вёска была цэнтрам гміны.

11 сакавіка 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области» зацьверджаныя герб і сьцяг вёскі[3].

26 чэрвеня 2013 году вёска перададзеныя зь ліквідаванага Сьнітаўскага ў склад Гарбаскага сельсавету[4].

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Варацэвічах у радавым маёнтку нарадзіўся Напалеон Орда — беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік, пэдагог, піяніст. З 2007 году ў вёсцы дзейнічае ягоны музэй.

  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа (1869—1874)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сядзіба Ордаў у Варацэвічах (не захавалася). Літаграфія малюнка Н. Орды 1860 году
  • Сядзібна-паркавы комплекс Ордаў (XVIII ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 147
  2. ^ Л.М. Несцярчук Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны: кніга-альбом. — Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 19. — ISBN 978-985-02-1031-9
  3. ^ «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101 (рас.)
  4. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287(недаступная спасылка) (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]