Бастылія
Бастылія (па-француску: la Bastille, гістарычная назва la Bastille Saint-Antoine) — першапачаткова фартэцыя, пабудаваная ў 1370—1381 гг., і месца зьняволеньня дзяржаўных злачынцаў у Парыжы. У пачатку Вялікай францускай рэвалюцыі 14 ліпеня 1789 фартэцыя была ўзятая рэвалюцыйна настроеным насельніцтвам і праз год разбураная, і на яе месцы падрадчык работ па зносу, П’ер-Франсуа Палюа (Pierre-François Palloy) усталяваў шыльду з надпісам «Тут танчаць і ўсё будзе добра» (ici l’on danse, ah ça ira, ah ça ira!). У цяперашні час на месцы зьнесенай цьвердзі знаходзіцца пляц Бастыліі — месца перасячэньня дзясятку вуліц і бульвараў з падземным вузлом парыскага мэтрапалітэну з трох лініяў і Новай Парыскай опэрай.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бастылія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|