Перайсьці да зьместу

Бабруйскі чыгуначны вузел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыгуначны вакзал у Бабруйску.

Бабруйскі чыгуначны вузел[1] — сукупнасьць чыгуначных дарог, якія зьвязваюць наступныя напрамкі з Бабруйску: Асіпавічы, Жлобін, Качэрычы. У часы СССР перавозілі грузы з-за межаў СССР, забясьпечваў перавозкі грузаў у нутры СССР і БССР, перавозіў людзей у нутры СССР, прадстаўляў прадпрыемствам Бабруйску вагоны і кантэйнэры для перавозкі грузаў.

Бабруйскі чыгуначны вузел мае некалькі прыпынкаў:

  • станцыя Бярэзіна — таварная і людзкая,
  • станцыя Шынная — таварная,
  • станцыя Бабруйск — таварная і людзкая,
  • станцыя Кісялевічы — людзкая.

Чыгуначны вузел — важны вузел на сучасных землях Беларусі. Праезд цягнікоў праз чыгуначны вузел пачаўся ў 19 ст. У 1870-ыя гады пачаў рабіць чыгуначны вузел. З 1917 па 1921 гады вузел не рабіў.

Рух па чыгуначным вузьле аднавілі ў 1921 годзе. Нямеччына мае ўладу з 1941 па 1944 гады. У 1944 годзе СССР аднавіла ўладу над чыгуначным вузлом. За гады савецкае ўлады былі адноўленыя чыгуначныя рэйкі і масты. Вузел быў поўнасьцю абноўлены: прыпынкі і перагоны мелі сучасныя сродкі сувязі, пабудаваная электрычная сувязь стрэлак і знакаў на прыпынках. Была ўведзеная ў карыстаньне АСУ для збору ведаў па перавозках грузаў і людзей Беларускае чыгункі.