Астоя (герб)
Астоя | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 1069 |
Асто́я (Мо́сьціц, Асто́йчык) — прыватнаўласьніцкі герб, якім карысталіся больш за 200 шляхоцкіх родаў Беларусі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На чырвоным полі 2 залатыя паўмесяцы, рогамі накіраваныя ў розныя бакі, паміж імі срэбны меч бяз похвы, накіраваны залатой дзяржальняй дагары. У клейнодзе над прылбіцай 5 страўсёвых пёраў. Напачатку замест мяча на гербе быў намаляваны залаты цьвікавы крыж на доўгай ножцы. Меч зьявіўся толькі ў 16 ст., зрабіўшы герб неадрозным ад Пшагіні.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Легенда 1069 року паведамляе аб пэўным рыцару Астроя, што злавіў атрад паганцаў. Паганцы тыя прасілі звольніць іх, а за гэтую ласку яны пакляліся на сонцу, што дапамогуць у барацьбе з астатнімі ворагамі. Вярнуўшыся да сваёй дружыны, рыцар іх супакоіў далучаным атрадам, якіх разьмясьціў у засадзе. У выніку аблогі польскія паганцы былі разьбіты, і ў нагоду той слаўнай бітвы Балеслаў Сьмелы надаў рыцару Астроя адпаведны герб.
У судовых запісах герб вядомы ад 1388 году. Герб прысутнічаў таксама на пячатках: Чцібара, дэкана познанскага (1358), Якуба з Блацішава, ваяводы львоўскага (1370), Дабеслава з Кошыц, падсудка земскага кракаўскага (1381), Яна Рокаша з Кошыц, судзьдзі земскага кракаўскага (1456), пры заключэньні Торунскае дамовы (1466).
На тэрыторыі ВКЛ распаўсюджаны пасьля прыняцьця Гарадзельскае вуніі ў 1413.
Галерея
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Герб «Астоя» на доме Ўніхоўскага, Менск
-
Герб «Астоя» на доме Ўніхоўскага, Менск
-
Герб Астоя ў замку ў Баранаве Сандамерскім
Зьмены гербу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомыя роды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астоі, Калавуры, Мяцельскія, Слушкі, Чачоты і іншыя.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гербы беларускае шляхты Герб Астоя, адмены і карыстальнікі (бел.)
- Herbu Ostoja