Калавуры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калавуры
Герб «Астоя»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Кала́вуры (па-польску: Kałłaur, па-расейску: Каллаур) — беларускі шляхецкі род гербу Астоя. Узыходзіць да XVI ст. і занесены ў VI частку РК Менскае губэрні.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая пісьмовая ўзгадка паведамляе пра баярына Хведзьку Ленкавіча Калаўра, які заключыў дагавор куплі-продажы зямлі пры княжаньні Боны Сфорцы ў Пінску ў 1521 г.[2] Калавуры прынялі ўдзел у Попісу войска Вялікага Княства Літоўскага ў 1528-1567 гг. У 1528 г. Хведзька Ленкавіч з’явіўся ў складзе конных баяр. Чатыры Калаўра былі залічаны да вершнікаў ад Пінскага павету ў 1567 г.: возны Пінскага павету Пронко Дзянісавіч, Радка Сямёнавіч, Іван і сын Хведзькі Калаўра.[3]

У 1567 г. упершыню узгадваецца в. Калаўр, дзе пасяліліся прадстаўнікі роду. У 1767 г. у Калавуравічах пражываў шляхціч Давыд Калавур.[4] Пётар Калавур быў выбраны ў якасьці дваранскага дэпутата ад Пінску ў 1853 г.[5] Калавуры падтрымалі паўстаньне К. Каліноўскага. Да палескага паўстанцкага аддзелу Р. Траўгута далучыўся Васіль Калавур.[6] Верагодна, што да паўстання таксама далучыліся вучні Пінскай гімназіі Атон і Сцяпан Калавуры, якія не з’явіліся ў навучальнай установе ў 1863 г.[1] У 1933 г. удзельнікам паўстаньня Васілю, Сямёну Калавурам і Антону Шаламіцкаму быў усталяваны помнік у вёсцы Шаломічы.[7][8]

У 1880 г. начальнікам Аўліеацінскага павету Расейскай імпэрыі быў прызначаны Васіль Калавур, усходазнаўца і археоляг Туркестану.[9]

Шэраг прадстаўнікоў роду Калавураў быў рэпрэсаваны ў 1940-х — 1950-х гг. Паводле зьвестак адкрытых лістоў налічваецца 7 чалавек зь Пінскай вобласьці Беларускай ССР.[10][11]

Прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Васіль Калавур (1838—1919) — начальнік Аўліеацінскага павету, усходазнаўца і археоляг.
  • Канстанцін Калавур (нар. 1934) — доктар філялягічных навук, прафэсар факультэта замежных моваў у каледжы Насаў (у сыстэме Ўнівэрсытэту Нью-Ёрку).
  • Павал Калавур (нар. 1962) — старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список дворянским родам Минской губернии, внесенным в дворянскую родословную книгу по 1-е июля 1903 года с приложением списка губернским и уездным предводителям и депутатам дворянства, а также секретарям депутатского собрания. — Минск: Губернская Типография, 1903. 162 с. С. 47.
  2. ^ Писцовая книга бывшего Пинского Староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах Л. Войною (С переводом на русский язык) Ч. 2. — Вильна: Типография А. Н. Зака, 1874. — С. 338. — 453 с.
  3. ^ Русская историческая библиотека. Том 33. Литовская метрика. Отдел 1. Часть 3: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского. — Петроград: Типография Главного Управления Уделов, 1915. 1878 с 614—617
  4. ^ Horoszkiewicz, R. Spis rodów szlachty zaściankowej ziemi pińskiej. — Warszawa, 1937. — S. 21.
  5. ^ Алфавитный список дворянским родам Минской губернии, внесенным в дворянскую родословную книгу по 1-е июля 1903 года с приложением списка губернским и уездным предводителям и депутатам дворянства, а также секретарям депутатского собрания. — Минск: Губернская Типография, 1903. 162 с. С. 157.
  6. ^ Восстание Кастуся Калиновского. Полесский отряд. — История Пинска.
  7. ^ «Echa Polesia» №1 (37). — Brześć, 2013. — S. 24.
  8. ^ Памятник повстанцам 1863 года установлен в Пинском районе. — Першы Рэгіён.
  9. ^ Лунин, Б. В. Из истории русского востоковедения и археологии в Туркестане. Туркестанский кружок любителей археологии (1895—1917 гг.). — Ташкент, 1958. — 318 с.
  10. ^ Indeks Represjonowanych. — Instytut Pamięci Narodowej.
  11. ^ Жертвы политического террора в СССР. — Международное общество «Мемориал».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]