Астоі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Астоі ці Сьцібары (па-польску: Ostojowie, Ściborowie) — адзін з самых старажытных польскіх шляхецкіх родаў, першыя ўладальнікі гербу Астоя. Ян Длугаш у сваім творы Insignia seu clenodia incliti Regni Poloniae ахарактарызаваў Астояў, як "польскі род, балбатлівы й напышлівы".

=масцицкия

Казимир

Імя =[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе дзьве вэрсіі названьня роду. Першая зь іх паходзіць ад гербу Астоя, якім карысталіся прадстаўнікі роду, другая — ад мужчынскага імя Сьцібар, якое было вельмі распаўсюджанае ў родзе.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Каспра Нясецкага, прабацькамі роду былі браты Астоя й Мост, ад імёнаў якіх утварыліся дзьве назвы родавага гербу Астоя й Мосьце. Родавым гняздом была, верагодна, вёска Сьцібожэ ў Інаўроцлаўскім павеце Куяўска-Паморскага ваяводзтва Польшчы. Вёска вядомая ад 1065 году як Шчыбэрска. Яе назва, паводле Францішка Пекасінскага, паходзіць ад мужчынскага імя Сьцібар (Чцібар, Чэсбар).