Перайсьці да зьместу

Антанамасія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Антанамазія»)

Антанама́сія, антанама́зія (па-старажытнагрэцку: ἀντονομασία — перайменаваньне) — троп, замена імя вядомай асобы назвай прадмета ці зьявы, што зь ёй непасрэдна зьвязаныя. Так, у наступных радках верша К. Крапівы «Гёбэльс брэша — вецер носіць» прозьвішча Гёбэльса не называецца, але выразна падразумяваецца: «Каб прыкрасіць крыху справы Гітлераўскай банды, У Бэрліне ёсьць плюгавы Доктар прапаганды».