Літота
Выгляд
Літо́та (па-старажытнагрэцку: λιτότης — прастата) — троп, рэзкае зьмяншэньне якіх-небудзь уласьцівасьцяў ці прыметаў зьявы або прадмету. У такім зьмяншэньні, як і ў рэзкім перабольшаньні (гіпэрбале), выяўляюцца адносіны пісьменьніка да аб’екту адлюстраваньня, на якім завастраецца асаблівая ўвага. Літота ўжываецца ў народнай творчасьці, увайшла ў народную фразэалёгію (хлапчачок з кулачок, розуму з макавае зерне, хацінка на курыных ножках), сустракаецца нярэдка ў сучаснай літаратуры. Часам літота выкарыстоўваецца ў вершы адначасова з гіпэрбалай. Суладзьдзе гэтых кантрастных тропаў стварае асаблівы мастацкі эфэкт.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4