Таўталёгія (рыторыка)
Выгляд
Таўталё́гія (па-старажытнагрэцку: ταυτολογία) — паўтарэньне блізказначных словаў або выразаў. Напрыклад:
- Ці сьвет, ці сьвітае,
- Ці на зоры займае?
Таўталёгія зьвяртае ўвагу чытача (слухача) твора на нейкую думку, удакладняе яе, дапамагае ўзмацніць рытмічнасьць мовы, надаць ёй большую эмацыянальнасьць. Асабліва часта таўталёгія ўжываецца ў народнай паэзіі. Ужытая недарэчы таўталёгія можа зьбедніць выказваньне, абясцэніць яго. Часам таўталёгію называюць плеаназмам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |