Альфрэд Вялікі
Альфрэд Вялікі Ælfrǣd | |
Помнік Альфрэда Вялікага ў Ўінчэстэры | |
Кароль Ангельшчыны | |
28 красавіка 871 — 26 кастрычніка 899 | |
Наступнік | Эдўард Старэйшы |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 849, Ўонтэдж, Оксфардшыр, Ангельшчына |
Памёр | 26 кастрычніка 899, Ўінчэстэр, Ангельшчына |
Дынастыя | Ўэсэкская дынастыя |
Жонка | Элхсўіт |
Бацька | Этэльўульф |
Маці | Асбурга |
Альфрэд Вялікі (па-стараангельску: Ælfrēd, Ælfrǣd; 849 — 26 кастрычніка 899) — кароль Ўэсэксу, які ўладарыў у 871—899 гадох[5]. У афіцыйных дакумэнтах выкарыстоўваў тытул: кароль Ангельшчыны. Знакаміты абаронай англа-саксонскіх каралестваў на поўдні Ангельшчыны ад вікінскай навалы, за што атрымаў мянушку «Вялікі». Адзіны ангельскі кароль з такой мянушкай. Дэталёва жыцьцё караля было апісана ўэйскім эпіскапам Асэрам. Рэфармаваў судзебную сыстэму й вайсковую структуру.
Альфрэд пасьпяхова адбіваў напды датчанаў, якія захапілі паўночна-ўсходнюю частку Ангельшчыны. Пры ім аднаўляліся гарады, сярод іх быў Лёндан. Спрыяў разьвіцьцю гандлю, рамёстваў і адукацыі, выдаў першы зборнік законаў — «Праўда караля Альфрэда», у якую ўвайшлі як усе старыя англасаксонскія законы гэтак і новыя каралеўскія ўказы.
Альфрэд зьяўляецца каталічным і праваслаўныі сьвятыі, але таксама й шануецца як герой хрысьціянскай царквы ў англіканскай камуне. Дзень сьвятога Альфрэда адзначаецца 26 кастрычніка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альфрэд нарадзіўся ў каралеўскім маёнтку Ванатынг (сучачны Ўонтэйдж) у Бэркшыры. Ён быў малодшым сынам Этельўульфа й Асбургі, братам Этэльбальда, Этельбэрта й Этэльрэда I. У дзяцінстве ён адрозьніваўся кволым здароўем, але ў яго быў моцны дух і неўтаймоўны характар. З самых малых гадоў ён гартаваў свой арганізм вайсковымі практыкаваньнямі й паляваньнем. Альфрэд стараўся ні ў чым не адставаць ад сваіх старэйшых братоў і дарослых воінаў і дабіўся ў гэтым посьпеху. Ужо ў юнацкім узросьце ён заўсёды змагаўся ў першых шэрагах, і да моманту атрыманьня кароны гэта быў ужо моцны й мужны воін, які карыстаўся аўтарытэтам у войску.
Першыя гады панаваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альфрэд стаў каралём Ўэсэксу пасьля сьмерці свайго старэйшага брата Этэльрэда I. Ён быў самым вучоным чалавекам паміж усімі сваімі суайчыньнікамі, бо ў 853 годзе, зьяўляючыся яшчэ дзіцем, ён па загадзе бацькі зьдзейсьніў паездку ў Рым, дзе папа рымскі Леў IV памазаў яго як будучага караля Ўэсэксу. Дзякуючы прыдворнаму выхаваньню Альфрэд ведаў мовы й працы старажытных пісьменьнікаў.
Аднак усё гэта ў пачатку панаваньня саслужылі яму дрэнную службу: калі раней ён заваяваў народны давер сваёй адвагай, то, зрабіўшыся каралём, Альфрэд неўзабаве страціў папулярнасьць. Ён мала паважаў веды й вопыт Ўітэнагемота, бо жадаў неабмежаванай улады, пра якую ён гэтак часта чытаў у рымскіх пісьменьнікаў; ён жадаў правесьці пераўтварэньні й прыдумляў новаўвядзеньні, няясныя й падазроныя для народа. Ён быў вельмі строгі, і ў гэтым саксы бачылі замах на іхныя старажытныя правы й свабоду. Пых караля, па сьведчаньні сучасьнікаў, быў такім вялікім, што ён не ганараваў просьбітаў прыёму й выслухваньня іхных скаргаў, а лічыў іх за нішто.
Папярэднік няма |
Кароль Ангельшчыны 871—899 |
Наступнік Эдўард Старэйшы |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Альфредъ Великій (рас.) // Энциклопедический лексикон — СПб: 1835. — Т. 2. — С. 55—56.
- ^ а б Alfred — 2009.
- ^ а б Library of the World's Best Literature / пад рэд. Ч. Д. Ўорнэр — 1897.
- ^ а б Blair P. H. An Introduction to Anglo-Saxon England 2nd ed. — 2 — 1977. — С. 80.
- ^ World-history.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альфрэд Вялікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Documentary — The Making of England: King Alfred (анг.)
- An Illustrated Biography of Alfred the Great (анг.)
|