Алексіс Цыпрас
Алексіс Цыпрас | |
па-грэцку: Αλέξης Τσίπρας | |
26 студзеня 2015 — 27 жніўня 2015 | |
Папярэднік | Антоніс Самарас |
Наступнік | Басылікі Тану-Хрыстафілю |
10 лютага 2008 — 29 чэрвеня 2023 | |
21 чэрвеня 2012 — 25 студзеня 2015 | |
Папярэднік | Антоніс Самарас |
Наступнік | Антоніс Самарас |
21 верасьня 2015 — 8 ліпеня 2019 | |
Папярэднік | Басылікі Тану-Хрыстафілю |
Наступнік | Кірыякас Міцатакіс |
20 верасьня 2015 — 29 чэрвеня 2023 | |
8 ліпеня 2019 — 29 чэрвеня 2023 | |
Папярэднік | Кірыякас Міцатакіс |
Наступнік | Sokratis Famellos[d] |
2008 — 2013 | |
Папярэднік | Alekos Alavanos[d] |
2009 — 2023 | |
Папярэднік | Alekos Alavanos[d] |
Наступнік | Stefanos Kasselakis[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 ліпеня 1974[1][2] (50 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Пэрыстэра Бацыяна[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Але́ксіс Цы́прас (па-грэцку: Αλέξης Τσίπρας; 28 ліпеня 1974 году) — грэцкі палітык, які займае пасаду лідэра апазыцыі з 2019 году. Лідэр левай партыі Сырыза з 2009 году, займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2015 па 2019 гады[4].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цыпрас нарадзіўся ў Атэнах у 1974 годзе. Ён далучыўся да камуністычнае моладзі Грэцыі ў канцы 1980-х гадох. У 1990-х гадох быў палітычна актыўным і браў удзел у студэнцкіх пратэстах супраць плянаў рэформы адукацыі, стаўшы прэс-сакратаром руху. Ён вучыўся грамадзянскаму будаўніцтву ў Атэнскім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце, які скончыў у 2000 годзе, пазьней навучаўся ў асьпірантуры і займаўся гарадзкім і рэгіянальным плянаваньнем. Працаваў інжынэрам-будаўніком у будаўнічай галіне ў кампаніі ў Атэнах.
З 1999 па 2003 гады Цыпрас займаў пасаду сакратара моладзевага блёку партыі Сынасьпізмос. У 2004 годзе ён быў абраны сябрам цэнтральнага камітэту партыі, а потым і палітычнага сакратарыяту. На мясцовых выбарах 2006 году ён вылучаўся кандыдатам на пасаду мэра Атэнаў ад партыі Сырыза, атрымаўшы 10,5% галасоў. У 2008 годзе ён быў абраны лідэрам Сырызы, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Алекаса Алябанаса. Ён быў упершыню абраны ў парлямэнт Грэцыі, дзе прадстаўляў Атэны, на выбарах 2009 году. У 2012 годзе быў пераабраны ш парлямэнт, пасьля чаго стаў лідэрам апазыцыі і назначыў уласны ценявы кабінэт.
У студзені 2015 году Цыпрас прывёў Сырызу да перамогі на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, заваяваўшы 149 з 300 месцаў у элінскім парлямэнце і ўтварыўшы кааліцыю з партыяй Незалежныя грэкі. У тым жа 2015 годзе часопіс «Time» уключыў Цыпраса ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей у сьвеце[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Alexis Tsipras // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Alexis Tsipras // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б https://www.workwithdata.com/person/tsipras-alexios-1974
- ^ «What You Need To Know About Alexis Tsipras, The Greek Leader Who Wants To Change Europe». Huffington Post.
- ^ «Time 100 — Alexis Tsipras, by Pablo Iglesias». Time.