Алегорыя
Алего́рыя — троп, паэтычнае іншасказаньне, у якім думка ці паняцьце перадаецца праз абмалёўку пэўных прадметаў, зьяваў рэчаіснасьці. Алегорыя нагадвае мэтафару, у аснове якой тое ж перанясеньне значэньняў на аснове падабенства, але ў адрозьненьне ад мэтафары ахоплівае ня частку твора, а ўвесь твор цалкам. Алегарычныя вобразы сустракаюцца ў розных відах мастацтва: жывапісе, скульптуры, літаратуры і інш. Асаблівае пашырэньне набыла алегорыя ў мастацтве слова. У фальклёры, напрыклад, нямала алегарычных вобразаў жывёлаў, якія выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых рысаў. Алегарычны сэнс маюць некаторыя прыказкі і прымаўкі (Найшла каса на камень. Валачыў воўк, павалакуць і воўка), народныя песьні, казкі, асабліва г. зв. жывёльны і расьлінны эпас. У пісьмовай літаратуры алегорыя часта выступае як сродак узмацненьня паэтычнай выразнасьці, канкрэтызацыі вобразнага мысьленьня.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Алегорыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |