Перайсьці да зьместу

АЭС Фукусіма I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фукусіма I
Краіна Японія
Месцазнаходжаньне Окума(en), павет Футаба(en), прэфэктура Фукусіма(en), Японія
Пачатак будаўніцтва 1967
Пачатак эксплюатацыі 26 сакавіка 1971 (53 гады таму)
Заканчэньне эксплюатацыі 31 студзеня 2014 (10 гадоў таму)
Уласьнік Tokyo Electric Power Company Holdings[d]
Эксплюатуючая арганізацыя Такійская энэргетычная кампанія(en)
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 6
Будуецца энэргаблёкаў 0
Тып рэактараў Кіпячы вадзяны(en)
На вадаёме Ціхі акіян
Генэруючая магутнасьць 4,7 гігаватаў
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 37°25′12″ пн. ш. 141°01′58″ у. д. / 37.42° пн. ш. 141.03278° у. д. / 37.42; 141.03278Каардынаты: 37°25′12″ пн. ш. 141°01′58″ у. д. / 37.42° пн. ш. 141.03278° у. д. / 37.42; 141.03278
Фукусіма I на мапе Японіі
Фукусіма I
Фукусіма I
Фукусіма I

Першая Фукусімская АЭС («Фукусіма I») — першая атамная электрастанцыя Такійскай энэргетычнай кампаніі, першы рэактар якой пусьцілі ў 1971 годзе ў горадзе Окума (пав. Футаба, прэф. Фукусіма). Апошні (6-ы) рэактар пусьцілі 24 кастрычніка 1979 году[1]. Па стане на люты 2011 яе шэсьць энэргаблёкаў, магутнасьцю 4,7 ГВт, рабілі Фукусіму-1 адной з 25 найбуйнейшых атамных электрастанцыяў у сьвеце. Месьціцца за 11,5 км на поўдзень ад АЭС Фукусіма-2, якая таксама эксплюатуецца кампаніяй TEPCO. У сьнежні 2008 г. прадстаўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі папярэдзіў аб разьлічанасьці асяродка супрацьдзеяньня стыхійнаму бедзтву пры АЭС на землятрус да 7 магнітудаў. 11 сакавіка 2011 г. АЭС пашкодзіў падземны штуршок у 9 магнітудаў[2].

Фукусіма-1

11 сакавіка 2011 году ў выніку наймацнейшага за час назіраньня землятрусу ў Японіі адбылася радыяцыйная аварыя зь лякальнымі наступствамі, па заяве японскіх аўтарытэтных асобаў — 4-га ўзроўню ў момант пачатку аварыі па шкале INES [3]. Прыстасаваньні аварыйнай абароны ў штатным рэжыме спынілі 3 дзейныя рэактары. Аднак праз гадзіну[4], цунамі вышынёй каля 15 мэтраў пазбавіла электрасілкаваньня (у тым ліку ад запасных дызэльных электрастанцыяў) абсталяваньне для ахаладжэньня рэактараў, якія працягвалі вылучаць цеплыню[5]. Пасьля страты рэзэрвовых дызэльных электрастанцыяў ўладальнік станцыі кампанія TEPCO заявіла ўраду Японіі аб аварыйнай сытуацыі [6].

12 сакавіка апоўначы па беларускім часе была абвешчаная эвакуацыя насельніцтва з 10-кілямэтровай зоны вакол АЭС [7][8] (пазьней зона была пашырана да 20 кілямэтраў [9]).

15 сакавіка выбух вадароднага газу пашкодзіў абалонку 4-га рэактара, адкуль адбыўся выкід радыяцыі. На месцы ўзгараньня сховішча адпрацаванага паліва АЭС радыяцыйнасьць паветра павысілася да 400 мілізывэрт/гадзіна (амаль 1000-кратнае перавышэньне дапушчальнага значэньня)[10]. 31 сакавіка ўтрыманьне радыяактыўнага ізатопу ёд-131 у прыбярэжнай марской вадзе перавышала дапушчальны ўзровень у 4385 разоў. На 5 красавіка ўцечка радыяактыўнай вады з 2-га энэргаблёка ў Ціхі акіян выклікала павышэньне ўтрыманьня ёду-131 у см³ прыбярэжнай вады да 300 тыс. бэкерэляў (у 7,5 млн разоў больш за дапушчальны ўзровень)[11].

На 12 красавіка ўзровень выкідаў склаў 370 тыс. тэрабэкерэляў (7,1% ад 5,2 млн тэрабэкерэляў пры Чарнобыльскай аварыі). Узровень радыяцыі звыш гадавой нормы ахапіў землі ў 60 км на паўночны захад ад АЭС і каля 40 км на паўднёвы захад. Адбылося адсяленьне жыхароў у радыюсе 30 км вакол АЭС і 5 ваколічных вобласьцяў. Наступствы здарэньня дасягнулі найвышэйшага 7-га ўзроўню пагрозы паводле Міжнароднай шкалы ядзерных падзеяў(en) (МШЯП; анг. INES)[12].

На 11 жніўня, праз 5 месяцаў пасьля здарэньня, каля 90 тыс. перасяленцаў пражывалі ў часовых прытулках, абсталяваных у школах і на стадыёнах[13]. 16 сьнежня тры рэактары, дзе цалкам расплавіліся паліўныя стрыжні[14], прывялі ў стан халоднага спыненьня[15].

  1. ^ Інга Міндалёва. Узровень бясьпекі на нашай будучай АЭС будзе на некалькі парадкаў вышэйшы, чым на «Фукусіме-1» // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2011. — № 48 (26912). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ WіkіLеаks пра катастрофу ў Японіі: усё было вядома загадзя // Зьвязда : газэта. — 17 сакавіка 2011. — № 49 (26913). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Japan Earthquake Update (12 March 2011 2110 CET) (анг.). IAEAПраверана 2011/03/12 г.
  4. ^ Японія - сітуацыя бярэцца пад кантроль (рас.). AtomInfo.ru. Праверана 2011/03/12 г.
  5. ^ Ядзерная рэакцыя адбылася ў рэактары АЭС «Фукусіма-1» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 лістапада 2011 г. Праверана 5 студзеня 2015 г.
  6. ^ .org/RS_Battle_to_stabilise_earthquake_reactors_1203111.html Battle to stabilise earthquake reactors (анг.). World Nuclear News. Праверана 2011/03/13 г.
  7. ^ Улады Японіі эвакуіруюць насельніцтва ў радыусе 10 км ад суседняй АЭС (рас.). Gazeta.ru. Праверана 2011/03/15 г.
  8. ^ Власти Японіі аб'яўляюць эвакуацыю ў радыусе 10 км ад АЭС Фукусима-1 (рас.). Rbc.ru. Праверана 2011/03/15 г.
  9. ^ 12/lower/ Каля АЭС "Фукусима-1" зафіксавана зніжэнне ўзроўню радыяцыі (рас.). Lenta.ru. Праверана 2011/03/12 г.
  10. ^ З аварыйнай АЭС адбыўся выкід радыяцыі ў атмасфэру // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2011. — № 48 (26912). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  11. ^ Радыяцыя ў моры каля «Фукусімы-1» у 7,5 млн разоў перавышае норму // Зьвязда : газэта. — 6 красавіка 2011. — № 63 (26927). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  12. ^ Наступствы «Фукусімы» могуць пераўзысьці Чарнобыль // Зьвязда : газэта. — 14 красавіка 2011. — № 69 (26933). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  13. ^ Пачалося ўзвядзенне ахоўнага купала над першым энергаблокам АЭС «Фукусіма-1» // БелТА, 11 жніўня 2011 г. Праверана 5 студзеня 2015 г.
  14. ^ Прычынай аварыі на АЭС «Фукусіма-1» стаў чалавечы фактар // БелТА, 5 ліпеня 2012 г. Праверана 5 студзеня 2015 г.
  15. ^ На «Фукусіме-1» зноў была ўцечка радыеактыўнай вады // БелТА, 5 красавіка 2012 г. Праверана 5 студзеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АЭС Фукусіма Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў