Перайсьці да зьместу

Зывэрт (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зывэрт (пазначэньне: Зв, Sv) — адзінка вымярэньня эфэктыўнай і эквівалентнай дозаў іянізавальнага выпраменьваньня ў сыстэме СІ (выкарыстоўваецца з 1979 году).

Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ зывэрт выяўляецца наступным чынам:

1 Зв = 1 Гр = 1 Дж / кг = 1 м² / с²

Роўнасьць зывэрта й грэя паказвае, што эфэктыўная доза й паглынутая доза маюць аднолькавую памернасьць, але ня значыць, што эфэктыўная доза лікава роўная паглынутай дозе. Пры азначэньні эфэктыўнай дозы ўлічваецца біялягічнае ўзьдзеяньне радыяцыі, яна роўная паглынутай дозе, памножанай на каэфіцыент якасьці, які залежыць ад віду выпраменьваньня.

Адзінка названая ў гонар швэцкага навукоўца Рольфа Зывэрта(de).

Кратныя і дзельныя адзінкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Зв дэказывэртдаЗвdaSv 10-1 Зв дэцызывэртдЗвdSv
102 Зв гэктазывэртгЗвhSv 10-2 Зв сантызывэртсЗвcSv
103 Зв кілязывэрткЗвkSv 10-3 Зв мілізывэртмЗвmSv
106 Зв мэгазывэртМЗвMSv 10-6 Зв мікразывэртмкЗвµSv
109 Зв гігазывэртГЗвGSv 10-9 Зв наназывэртнЗвnSv
1012 Зв тэразывэртТЗвTSv 10-12 Зв піказывэртпЗвpSv
1015 Зв пэтазывэртПЗвPSv 10-15 Зв фэмтазывэртфЗвfSv
1018 Зв экзазывэртЭЗвESv 10-18 Зв аттазывэртаЗвaSv
1021 Зв зэтазывэртЗЗвZSv 10-21 Зв зэптазывэртзЗвzSv
1024 Зв ётазывэртІЗвYSv 10-24 Зв ёктазывэртіЗвySv

Дапушчальныя і сьмяротныя дозы для чалавека

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мілізывэрт часта выкарыстоўваецца як мера дозы пры мэдыцынскіх дыягнастычных працэдурах (рэнтгенаскапія, рэнтгенаўская тамаграфія, і т. п.).

Натуральнае фонавае іянізавальнае выпраменьваньне звычайна вар’юецца зблізку 2,4 мЗв/год[1].

Пры апрамяненьні ўсяго цела, 1 Зв выклікае зьмены ў крыві, 2—5 Зв выклікае аблысеньне й белакроўе, парадку 3 Зв прыводзіць да сьмерці на працягу 30 дзён у 50 % выпадкаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]