Stolle
Stolle | |
Тып | прыватная |
---|---|
Заснаваная | Санкт-Пецярбург, Расея (2002) |
Заснавальнікі | Аляксандар Бардзюг |
Прадукцыя | кавярныя паслугі |
«Stolle» — расейская сетка кавярняў-піраговых.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемства Stolle заснавана ў 2002 годзе. Першы рэстаран адкрыўся на 1-й лініі Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу. У далейшым адкрыліся дзьве ўстановы ў Маскве і адна ў Екацярынбургу.
Назву для сеткі піраговых дало падабенства прозьвішча прабабулі заснавальніка кавярні Аляксандра Бардзюга — Штольле — і назвы традыцыйнага нямецкага (саксонскага) каляднага кекса — Stollen.
Фармат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фармат Stolle — гэта сетка кавярняў-піраговых. Унутраны інтэр’ер перагукаецца з інтэр’ерамі гарадзкіх дамоў канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя: дубовы паркет, дзьверы з масіву, жырандолі, адлітыя з латуні, скураныя канапы, аздабленьне ў колерах прыродных тонаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя Менску, мае піраговыя ў наступных гарадах: Санкт-Пецярбург, Масква, Екацярынбург, Яраслаўль, Ніжні Ноўгарад, Цюмень, Мурманск, Чалябінск, Калінінград, Ніжні Тагіл, Алматы, Рыга.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |