Перайсьці да зьместу

Škoda Auto

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Skoda»)
Škoda Auto
Выява лягатыпу
Тып Акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Simply clever
Заснаваная 1895
Заснавальнікі Вацлаў Лаўрын, Вацлаў Клемэнт
Уласьнікі Volkswagen Finance Luxemburg[d][1]
Краіна
Разьмяшчэньне Млада Болеслаў, Чэхія
Ключавыя фігуры Ўінфрыд Ваглэнд (CEO)
Галіна аўтамабілебудаваньне
Прадукцыя легкавыя аўтамабілі
Абарачэньне 220 млрд (2011)[4]
Апэрацыйны прыбытак 15,94 млрд Kč (2008)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў 27 680 (2007)[4]
Матчына кампанія Volkswagen Group

«Škoda» (па-беларуску: Шкода) — чэская кампанія-вытворца транспартных сродкаў са штаб-кватэрай у месьце Млада Болеслаў, заснаваная ў 1895 року. Колькасьць супрацоўнікаў — 26,1 тыс. чалавек.

Гісторыя вытворчасьці аўтамабіляў, якія носяць у цяперашні час марку «Шкода», пачалася з канца 1895 року ў чэскім месьце Млада Болеслаў. Кнігагандляр Вацлаў Лаўрын і мэханік Вацлаў Клемэнт, абодва аматары-вэласіпэдысты, пачалі выпускаць ровары ўласнай канструкцыі, назваўшы іх патрыятычна — Славія.

Іхнія справы ішлі шчасна. Да 1899 фірма Laurin & Klement Co. пачала вытворчасьць матацыклаў. Гоншчыкі атрымалі першыя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах.

На мяжы стагодзьдзяў кампанія ўзяла курс на вытворчасьць аўтамабіляў.

Першы аўтамабіль, Voiturette A, выпушчаны ў 1905, меў камэрцыйны посьпех і стаў знакавым у гісторыі чэскага аўтамабілебудаваньня. Дзякуючы сваім ноў-хаў і досьведу кампанія вельмі хутка заняла трывалыя пазыцыі на сусьветных рынках. Laurin & Klement спрыяла сьцьвярджэньню пазыцыяў Багемскага каралеўства як найболей прамыслова разьвітага рэгіёну Аўстра-Вугорскай манархіі.

У 1907 заснавальнікі пераўтварылі некалі сямейнае прадпрыемства L & K у акцыянэрнае таварыства. Прагрэс прывёў да стварэньня новай мадэлі — Faeton. Пасьля 1914 року кампанія брала ўдзел у вытворчасьці вайсковай прадукцыі.

Для ўмацаваньня і захаваньня сваіх пазыцыяў, а таксама мадэрнізацыі вытворчасьці L & K шукалі моцнага партнэра. 27 чэрвеня 1925 L & K увайшла ў склад найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэгіёну «Шкода-Пльзень» (Škoda Plzeň), уладальнікам якой зьяўляўся Эміль Шкода. На гэтым скончылася гісторыя маркі Laurin & Klement і зьявілася новая кампанія — Škoda.

Гады Другой Сусьветнай вайны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гады Другой Сусьветнай вайны Skoda стала часткай эканамічнай сыстэмы Трэцяга Райху і практычна цалкам пераключылася на выпуск вайсковай прадукцыі. Заводы выпускалі газагенэратарныя грузавікі, гусенічныя цягачы, а на базе распрацаванай у 1936 року вытанчанай мадэлі Skoda Superb выпускаліся вайсковыя пазадарожнікі. Завод выпускаў узбраеньне для нацысцкіх войскаў, і таму ў 1945 да 70% заводзкіх магутнасьцяў былі зьнішчаныя англа-амэрыканскімі бамбаваньнямі.

У сьнежні 1990 урад абраў у якасьці партнэра канцэрн Volkswagen. 16 красавіка 1991 Škoda стала чацьвёртым брэндам у канцэрне, які аб’ядноўваў маркі Volkswagen, Audi і Seat.

Дзякуючы ўзаемадзеяньню з заходнімі партнэрамі і новаму эканамічнаму мысьленьню Škoda правяла мерапрыемствы па мадэрнізацыі тэхнічна-вытворчай базы. У выніку гэтага зьявілася канкурэнтаздольная мадэль — Felicia. За ёй усьлед рушылі і больш пасьпяховыя мадэлі — Octavia, Fabia і гонар кампаніі — Škoda Superb.

У цяперашні час фірма акрамя легкавых аўтамабіляў выпускае грузавікі, аўтобусы, авіяцыйныя рухавікі і сельскагаспадарчыя машыны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]