Škoda Octavia

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Škoda Octavia
Skoda Octavia 2.0 TDI Elegance (III) – Frontansicht, 22. März 2014, Düsseldorf.jpg
Агульныя зьвесткі
ВытворцаŠkoda Auto
Гады вытворчасьці 1996 — цяпер
Зьнешні выгляд
Кляса Малы сямейны аўтамабіль
Кузаў 5-дзьверны хэтчбэк
5-дзьверны ўнівэрсал
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Škoda Superb
Наступнік Škoda Rapid (2012-)

Škoda Octavia (па-беларуску: Шкода Актавія) — малы сямейны аўтамабіль чэскага вытворцы Škoda Auto, які выпускаецца з 1996 року (у 1959—1971 таксама існавала сэрыя з такой назвай). За 20 гадоў выпуску прададзеныя каля 5 мільёнаў аўтамабіляў. Усе яны выпускаюцца выключна ў 5-дзьверных мадыфікацыях з кузавам ліфтбэк або ўнівэрсал.

Цяперашняя мадэль трэцяга пакаленьня мае шмат разнастайных варыяцыяў: спартовая «Octavia RS», поўнапрывадная «Octavia Combi 4x4», эканамічная «Octavia GreenLine», мадэль на звадкаваным газе «Octavia G-TEC» і ўседарожнік «Octavia Scout». Са зьяўленьнем «Škoda Rapid» кампанія перавяла «Актавію» ў сэгмэнт малых сямейных аўтамабіляў.

Першае пакаленьне (1996—2004)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Škoda Octavia Mk1 (1U)
Skoda Octavia I front 20080213.jpg
Агульныя зьвесткі
ВытворцаŠkoda Auto
Іншыя назвы Škoda Octavia Tour[a]
Škoda Octavia Drive[a]
Гады вытворчасьці 1996—2010 (Чэхія)
2001—2011 (Украіна)
2002—2010 (Індыя)
2005—2011 (Казахстан)
Зборка Сьцяг Чэхіі Млада Болеслаў
Сьцяг Індыі Аўрангабад
Сьцяг Украіны Саламонава
Сьцяг Казахстану Аскемен
Зьнешні выгляд
Кляса compact car
Кузаў 5-дзьверны хэтчбэк
5-дзьверны ўнівэрсал
Плятформа Volkswagen Group A4 (PQ34)
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік 1.4 L I4 (бэнзінавы)
1.4 L I4 16-клапанны (бэнзінавы)
1.6 L I4 (бэнзінавы)
1.8 L I4 20-клапанны (бэнзінавы)
1.8 L I4 20-клапанны турба (бэнзінавы)
2.0 L I4 (бэнзінавы)
1.9 L I4 SDI (дызэль)
1.9 L I4 TDI (дызэль)
Прывад 5-ступеневая ручная
6-ступеневая ручная
4-ступеневая аўтаматычная
5-ступеневая аўтаматычная
Габарыты
Колавая база 2512 мм
Даўжыня 4511 мм (1996—20000)
4507 мм (2000—2010, хэтчбэк)
4513 мм (2000—2010, унівэрсал)
Шырыня 1731 мм
Вышыня 1429 мм (1996—2000, хэтчбэк)
1448 мм (1996—2000, унівэрсал)
1431 мм (2000—2010, хэтчбэк)
1457 мм (2000—2010, унівэрсал)
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Škoda Superb
Наступнік Škoda Rapid (2012-)
Падобныя Audi A3 Mk1
Audi S3 Mk1
SEAT León Mk1
SEAT Toledo Mk2
Volkswagen Golf Mk4
Volkswagen Jetta Mk4
Škoda Octavia pre-facelift
Škoda Octavia Combi facelift
Škoda Octavia Combi facelift

«Актавія» першага пакаленьня выйшла ў лістападзе 1996 і была зьбіраная на мадэрнізаваным заводзе «Škoda» ў чэскім Млада Болеславе.

Аўтамабіль карыстаўся вялікай папулярнасьцю ў Вялікабрытаніі дзякуючы надзейнасьці, якасьці і кошту, хоць і ня мог канкураваць з такімі сямейнымі аўтамабілямі, як Ford Mondeo and Vauxhall Vectra. Таксама ён быў папулярных ў брытанскіх службах таксі з-за свайго кошту, прасторы і надзейнасьці.

У 2000 адбылася касмэтычная зьмена зьнешняга выгляду. Была дададзеная незалежная задняя падвеска, а ўнутраная прастора стала большай і з больш якасных матэрыялаў. Пасьля гэтага аўтамабіль працягваў выпускацца ў некаторых краінах і пасьля выхаду другога пакаленьня «Актавіі». У Заходняй Эўропе і Азіі першае пакаленьне дзеля адрозьненьня ад навейшага сталі называць «Octavia Tour».

Пераробленая «Актавія» атрымала поўны прывад як для хэтчбэкаў, так і для ўнівэрсалаў, і займела счапленьне фірмы Haldex Traction, як у іншых аўтамабілях на плятформе Volkswagen Group A (Golf IV, Audi A3 і Seat Leon Cupra R4). У параўнаньні зь пярэднепрываднай вэрсіяй павялічыўся дарожны прасьвет і аб’ём паліўнага баку.

Опцыя 4×4 была даступная толькі з бэнзінавымі рухавікамі 1.8 T 150 к. с. ці 2.0 L, дызэльным 1.9 TDI 90 к. с. (усе з 5-ступеневай ручной КПП), і з дызэльным 1.9 TDI-PD (Помпа-фарсунка) 100 к. с. (з 6-ступеневай ручной КПП).

Найхутчэйшым варыянтам была спартовая Octavia vRS з 1,8-літровым 4-хцыліндравым турбакампрэсарным рухавіком магутнасьцю 180 к. с. Яны карысталіся папулярнасьцю ў брытанскай паліцыі.

У 2002 року Škoda выпусьціла абмежаваную вэрсію са 100 гоначных аўтамабіляў, якія адрозьніваюцца ад звычайных vRS белым колерам кузаву, ралійнымі налепкамі і дадатковымі аксэсуарамі (электронны кантроль устойлівасьці, ксэнонавыя фары, абагрэў пярэдніх крэслаў). Яны ўдзельнічалі ў эўрапейскіх гонках, сусьветных ральлі і ралійным Кубку сьвету 2-хлітровых аўтамабіляў.

Другое пакаленьне (2004—2013)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Škoda Octavia Mk2 (1Z)
Skoda Octavia II front 20100923.jpg
Агульныя зьвесткі
ВытворцаŠkoda Auto
Іншыя назвы Škoda Octavia II
Škoda Octavia5
Škoda Octavia A5
Škoda Laura (Індыя)
Škoda Octavia Tour (2010—2012)
Škoda Octavia Mingrui (Кітай, з 2010)
Гады вытворчасьці 2004—2013
Зборка Сьцяг Чэхіі Млада Болеслаў
Сьцяг Чэхіі Вэрхлабі
Сьцяг Расеі Калуга
Сьцяг Славаччыны Браціслава
Сьцяг Кітаю Аньцінь
Сьцяг Украіны Саламонава
Сьцяг Індыі Аўрангабад
Сьцяг Казахстану Аскемен
Сьцяг Анголы Луанда
Зьнешні выгляд
Кляса compact car
Кузаў 5-дзьверны хэтчбэк
5-дзьверны ўнівэрсал
Плятформа Volkswagen Group A5 (PQ35)
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік 1.2 L I4 TSI (бэнзінавы)
1.3 L I4 (бэнзін)
1.4 L I4 16-клапанны (бэнзін)
1.4 L I4 TSI (бэнзін)
1.6 L I4 (бэнзін)
1.6 L I4 16-клапанны(бэнзін)
1.6 L I4 FSI (бэнзін)
1.8 L I4 TSI (бэнзін)
2.0 L I4 TSI (бэнзін)
2.0 L I4 TFSI (бэнзін)
1.6 L I4 TDI CR (diesel)
1.9 L I4 TDI PD (дызэль)
2.0 L I4 TDI CR (дызэль)
Трансмісія 5-ступеневая ручная
6-ступеневая ручная
6-ступеневая аўтаматычная
6-ступеневая паўаўтаматычная (DSG)
7-ступеневая паўаўтаматычная (DSG)
Прывад
Габарыты
Колавая база 2578 мм
Даўжыня 4569 мм
Шырыня 1769 мм
Вышыня 1468 мм (хэтчбэк)
1490 мм (унівэрсал)
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Škoda Superb
Наступнік Škoda Rapid
Падобныя Audi A3 Mk2
SEAT León Mk2
SEAT Toledo Mk3
SEAT Altea
Volkswagen Golf Mk5
Volkswagen Jetta Mk5
Pre-facelift Škoda Octavia hatchback
Facelifted Škoda Octavia vRS Estate
Facelift Škoda Octavia TSI Estate
Interior

«Octavia» другога пакаленьня была прадстаўленая ў сакавіку 2004, сабраная на плятформе Volkswagen Group A5 (PQ35), як і наступныя аўтамабілі Volkswagen Group: Audi A3 Mk2, Volkswagen Golf Mk5, Volkswagen Jetta Mk5, SEAT León Mk2, і інш.

Акрамя новых варыянтаў рухавікоў унутранага згараньня, аўтамабіль займеў зьнешнія зьмены: больш прасторы для ног задніх пасажыраў (слабое месца першай мадэлі) і павялічаны дарожны прасьвет.

Акрамя чэскіх заводаў у Млада Болеславе і Вэрхлабі, з 2008 «Актавію» таксама зьбіралі ў славацкай Браціславе і кітайскім Шанхаі. У Індыі мадэль звалася «Laura» дзеля адрозьненьня ад першага пакаленьня.

Існуюць дзьве поўнапрывадныя вэрсіі: 4×4 і «Scout», абодва з сыстэмай Haldex Traction на кампутарызаваным счапленьні. «Scout», прадстаўлены ў 2006 року, выпускаўся толькі ў кузаве ўнівэрсал, і мае некалькі мадыфікацыяў красовэрнага стылю, накшталт вялікшых бампэраў.

У жніўні 2011 спэцыяльная вэрсія Škoda Octavia vRS пабіла сусьветны рэкорд на амэрыканскай Бонвільскай магістралі і стала найхутчэйшым аўтамабілем сьвету ў клясе да 2 л з хуткасьцю 365,43.

У 2009 року выйшла абноўленая вэрсія, зьмяненьні ў якой закранулі зьнешні выгляд, касмэтычныя выпраўленьні і ўнутраныя характарыстыкі. Вонкава зьмяніліся фары і бампэры. Упершыню ў лінейцы рухавікоў дадаліся 1.4 TSI і 1.8 TSI, а таксама 7-ступеневая Direct-Shift Gearbox трансьмісія.

Трэцяе пакаленьне (з 2012)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Škoda Octavia Mk3 (5E; A7)
Skoda Octavia 1.8 TSI Green tec Elegance (III) – Frontansicht, 14. April 2013, Düsseldorf.jpg
Агульныя зьвесткі
ВытворцаŠkoda Auto
Гады вытворчасьці з 2012
Зборка Сьцяг Чэхіі Млада Болеслаў
Сьцяг Расеі Ніжні Ноўгарад
Сьцяг Кітаю Ніньбо
Сьцяг Індыі Аўрангабад
Сьцяг Казахстану Аскемен
Сьцяг Украіны Саламонава
Сьцяг Альжыру Рэлізан
Зьнешні выгляд
Кляса compact car
Кузаў 5-дзьверны хэтчбэк
5-дзьверны ўнівэрсал
Кампанаваньне пярэднерухавы, пярэднепрывадны ці поўнапрывадны
Плятформа Volkswagen Group MQB
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік 1.2 L I4 TSI (бэнзін)
1.4 L I4 TSI (бэнзін/CNG)
1.6 L I4 MPI (бэнзін) (для Эгіпту/Расеі/Кітаю)
1.8 L I4 TSI (бэнзін)
2.0 L I4 TSI (бэнзін)
1.6 L I4 TDI CR (дызэль)
2.0 L I4 TDI CR (дызэль)
Трансмісія 5-ступеневая ручная
6-ступеневая ручная
6-ступеневая аўтаматычная (DSG)
7-ступеневая аўтаматычная (DSG)
Прывад
Габарыты
Колавая база 2686 мм
2680 мм (1.8TSI і 4×4)
Даўжыня 4659 мм
Шырыня 1814 мм
Вышыня 1461 мм (хэтчбэк)
1465 мм (унівэрсал)
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Дызайнэр Ёзэф Кабань
Папярэднік Škoda Superb Mk2
Наступнік Škoda Rapid (2012-)
Падобныя Audi A3 Mk3
SEAT León Mk3
Volkswagen Golf Mk7
Škoda Octavia hatchback

Skoda Octavia Combi 1.6 TDI Ambition (III) – Frontansicht, 11. August 2013, Essen.jpg


Skoda Octavia Combi 1.6 TDI Ambition (III) – Heckansicht, 11. August 2013, Essen.jpg
Škoda Octavia estate
Interior

11 сьнежня 2012 року ў музэі «Шкоды» ў Младай Болеславе было прадстаўленае трэцяе пакаленьне «Актавіі». Новая мадэль на 9 см даўжэйшая і на 4,5 шырэйшая за папярэдніцу, колавая база таксама павялічаная на 8 см. Маса зьменшылася на 102 кг. Павялічылася ўнутраная прастора для ног і галавы. «Škoda Octavia III» мае рэкордны ў клясе аб’ём багажнага аддзелу — 590 л, што на 5 л больш за папярэднюю мадэль і на 25 л — за значна большы Volkswagen Passat. Вэрсія з кузавам унівэрсал мае яшчэ большы памер багажніку — 610 л.

«Актавія» 3-га пакаленьня першай з аўтамабіляў маркі займела пярэдні радар і шматфункцыйную камэру. Радарны сэнсар у пярэднім бампэры маніторыць зону перад аўтамабілем і пралічвае адлегласьць, кірунак і хуткасьць усіх аб’ектаў паблізу. Зьвесткі з радару паступаюць у сыстэму папярэджаньня пра сутыкненьне і ў адаптыўны круіз-кантроль. Шматфункцыйная камэра на лабавым шкле патрэбная для функцыянаваньня сыстэмы прытрымліваньня паласы, аўтаматычнага кіраваньня дальнім сьвятлом і распазнаваньня дарожных знакаў дял бартавога кампутару і навігацыі

Для пярэднепрывадных вэрсіяў даступныя рухавікі магутнасьцю 86—179 к. с. (бэнзін) і 90—150 к. с. (дызэль). Існуюць дзьве экалягічныя адмены «Актавіі»: «GreenLine» з 1.6-літровым дызэлем і выкідам 85 г CO2 на км; «G-TEC» з 1.4-літровым TSI на звадкаваным газе і выкідам 97 г CO2 на км. Поўнапрывадны «Octavia Combi» мае адзін бэнзінавы (1.8 TSI/132 кВ) і тры дызэльныя варыянт рухавікоў (77—135 кВ).

У 2013 была прадстаўленая хэтчбэкавая і ўнівэрсальная вэрсія «Octavia RS». Яна мае 220-к. с. 2.0 TSI-рухавік ад новага Golf 7 GTI і 184-сільны 2.0 TDI з Golf 7 GTD. Бэнзінавая вэрсія «Octavia RS» з ручной трансьмісіяй разьвівае хуткасьць 248 км/г, што стала рэкордам для сэрыйных аўтамабіляў «Актавіі». У адрозьненьне ад стандартнае вэрсіі спартовая мае прагрэсіўнае стырнавое кіраваньне, спартовае шасі, электронны замок дыфэрэнцыялу і так званы «гукавы генэратар дзейнасьці», які імітуе спартовы гук рухавіку.

У 2014 была прадстаўленая «Octavia Scout» з падвышанай падвескай, плястыкавай абшыўкай і поўным прывадам.

Вынікі тэстаў Euro NCAP
Škoda Octavia 2013 5 зь 5 зорак
Тэст Вынік
Дарослы пасажыр: 93%
Пасажыр-дзіцёнак: 86%
Пешаход: 66%
Падтрымка бясьпекі: 66%

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б На рынках, дзе ў 2004 была прадстаўленая Mk2.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Škoda Octaviaсховішча мультымэдыйных матэрыялаў