Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Элеанора Рузвэльт з гішпанскай Дэклярацыяй правоў чалавека
Марка ААН у гонар прыняцьця Дэклярацыі

Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека — зацьверджаная і абвешчаная Генэральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 10 сьнежня 1948 году. Прыняўшы гэта рашэньне гістарычнага значэньня, Асамблея зьвярнулася з заклікамі да ўсіх дзяржаваў-сяброў Арганізацыі абнародаваць тэкст Дэклярацыі і зрабіць усё магчымае дзеля «яе распаўсюджаньня, абвяшчэньня і растлумачэньня, галоўным чынам у школах і іншых навучальных установах, незалежна ад палітычнага статусу краінаў або тэрыторыяў». Яго аўтарамі былі Джон Пітэрз Гамфры, Элеанора Рузвэльт і Рэнэ Касан.

Гэты дакумэнт меў толькі статус рэкамэндацыі, яго прынялі 48 краінаў. Ніводная краіна не галасавала супраць, але 8 устрымаліся. Сярод іх Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Саудаўская Арабія (аспрэчвала роўнасьць паміж мужчынам і жанчынай), а таксама Польшча, Югаславія, Чэхаславаччына і СССР (Расея, Беларусь, Украіна) якія ўстрымаліся, бо не пагаджаліся з прынцыпам унівэрсальнасьці, пра які згадваецца ў артыкуле 2 (першая частка). Краіны, якія зусім ня ўдзельнічалі ў галасаваньні: Гандурас і Емэн.

Некаторыя прававеды сьцьвярджаюць, што, паколькі краіны ўвесь час спасылаліся на дэклярацыю на працягу больш за 50 гадоў, ён стаў абавязковым, як частка звычайнага міжнароднага права[1]. Тым ня менш, згодна з прысудам суду ў Злучаных Штатах паводле справы забойства агента ўправа па барацьбе з наркотыкамі групоўкай мэксыканскага наркатычнага картэлю ў 2004 Дэклярацыя не зьяўляецца абавязковай з пункту гледжаньня міжнароднага права. Суды іншых краінаў таксама прыйшлі да высновы пра тое, што дэкларацыя не зьяўляецца часткай унутранага права.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Усеагульная дэклярацыя правоў чалавекасховішча мультымэдыйных матэрыялаў