Перайсьці да зьместу

Limbus Company

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Limbus Company
Дата выпуску 26 лютага 2023
Жанры пакрокавая стратэгія · ролевая відэагульня
Стваральнікі
Распрацоўнік Project Moon
Выдавец Project Moon
Мова інтэрфэйсу анґельская · карэйская · японская
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Microsoft Windows · iOS · Android
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d]
Кіраваньне дотыкавы экран[d]
Афіцыйны сайт

Limbus Companyанг. — «Кампанія „Лімбус“»; па-карэйску: 림버스 컴퍼니, Rimbeoseu keompeoni) — гэта незалежная ролевая відэагульня для Microsoft Windows, iOS і Androіd, распрацаваная й выдадзеная паўднёвакарэйскай студыяй Project Moon. Была выпушчаная ўва ўсім сьвеце 26 лютага 2023 году. Дзеяньне гульні разгортваецца ў тым жа дыстапічным, гіпэркапіталістычным сьвеце, вядомым толькі як «Горад», што й усе іншыя работы Project Moon, у тым ліку Lobotomy Corporation, Library of Ruina і некалькі вэб-коміксаў, такіх як Levіathan і Dіstortіon Detectіve, але адбываецца праз некаторы час пасьля іх падзеяў.

Гульня зьмяшчае элемэнты гача, што дазваляе выдаткоўваць рэальныя грошы на набыцьцё унутрыгульнявой валюты, вядомай як Lunacy альбо білетаў, якія выкарыстоўваюцца для здабычы новых асобаў грэшнікаў альбо іх адпаведнага E.G.O па-за базавымі адзінкамі, дадзенымі гульцу. Дырэктар Кім Джы Хун сьцьвярджаў падчас сэсыі пытаньняў і адказаў, што гэта было неабходна як для фінансаваньня, так і для дасьледваньня стварэньня новых гульняў Project Moon, напрыклад безназоўнай «экшн-ролевай гульні ад трэцяе асобы», дзеяньне якой адбываецца таксама ў «Горадзе», і што гульня з жывым сэрвісам пашырыць базу фанатаў і забавіць іх у пэрыяд паміж поўнымі розьнічнымі рэлізамі[1].

Гульцы могуць выкарыстоўваць Lunacy альбо пэўныя білеты, каб выклікаць альтэрнатыўныя асобы й E.G.O, якія могуць быць абсталяваны іх адпаведным грэшнікам для выкарыстаньня ў баі. Альтэрнатыўная асоба можа радыкальна зьмяніць тое, як грэшнік дзейнічае ў баі, і можа быць больш карыснай на розных этапах, чым іх стандартная асоба. Уваходзячы ў стадыю бітвы, гулец можа выбраць да 7 з 12 грэшнікаў (не ўключаючы Дантэ) для барацьбы й павінны збалянсаваць моцныя й слабыя бакі кожнага грэшніка, каб выйсьці пераможцам. Гулец павінны выбраць як асобу грэшніка, так і адпаведныя E.G.O, якія ён хоча ўзяць з сабой у бой, але ня можа выкарыстоўваць некалькі ідэнтыфікацыяў аднаго й таго ж грэшніка альбо прымацаваць да грэшніка некалькі E.G.O аднолькавага ўзроўню магутнасьці. Пасьля таго, як гулец зрабіў свой выбар, пачынаецца бітва.

У звычайных баях гулец можа перацягваць клубок па кругах, якія прадстаўляюць скіл кожнага грэшніка, каб сфармаваць ланцуг скілаў з аднолькавымі катэгорыямі грахоў альбо са скіламі, якія найбольш адпавядаюць сытуацыі. У бітвах супраць босаў альбо анамаліяў гульцам будзе прапанавана выбраць, які скіл грэшніка павінны адпавядаць таму ці іншаму ворагу, альбо пэўнай частцы цела ворага, якога яны хочуць атакаваць. Пасьля таго, як яны зрабілі свой выбар, пачынаецца фаза бітвы. Гульня вырашае, атакі якога боку пасьпяховыя, з дапамогай сэрыі падкідваньня манэты. Манэта, якая трапляе на пагоню, дадасьць пранумараваны прырост да сілы пэрсанажа (за выключэньнем пэўных навыкаў з розных іншых асобаў, у якіх моц замест гэтага адымаецца), у той час як лічба пакіне лік такім, якім ён ёсьць. Адпаведныя ачкі розуму (SP) пэрсанажа вызначаюць яго посьпех у атрыманьні пагоняў з манэтаў. Пасьля заканчэньня сутыкненьняў і сумаваньня шкоды, фаза бітвы скідаецца й можна пачынаць новыя атакі, пакуль адзін з бакоў ня будзе зьнішчаны.

Асноўны склад кампаніі «Лімбус» налічвае 13 грэшнікаў, а таксама Вэргіліюса, іх гіда, і Харона, кіроўцы аўтобусу, аб’яднаных праз кантракт з гэтай жа кампаніяй. Усе грэшнікі, акрамя Дантэ, непасрэдна ўдзельнічаюць у бітвах і кожны зь якіх мае сваю унікальную гісторыю. Свае назвы яны атрымалі ў гонар пэрсанажаў альбо аўтараў літаратуры з розных краінаў.

Нумар грэшніку Імя Спасылка на літаратуру
 (бел.)  (анг.) мовай арыгіналу
1 Лі Сан Yi Sang 하융 Лі Сан, карэйскі аўтар кароткага раману «Крылы».
2 Фаўст Faust Faust Аднайменная трагедыя нямецкага пісьменьніка Ёгана Вольфґанґа фон Ґётэ.
3 Дон Кіхот Don Quixote Don Quixote Герой аднайменнага гішпанскага раману «Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі» Мігеля Сэрвантэса.
4 Рошу Ryōshū 良秀 Ёсіхідэ, гераіня японскага раману «Мукі пекла» Р’юнаскэ Акутаґавы.
5 Мёрсо Meursault Meursault Прозьвішча галоўнага героя францускага раману Альбэра Камю «Чужаніца».
6 Гон Лу Hong Lu 太虛幻境 Кітайскі раман Цао Сюэціня «Сон у чырвоным цераме» (па-кітайску: 紅樓夢Honglou Meng).
7 Гіткліф Heathcliff Heathcliff Лінтан Гіткліф з ангельскага раману Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал».
8 Ішмаэль Ishmael Ishmael Апавядальнік амэрыканскага раману Гэрмана Мэлвіла «Мобі Дык».
9 Радыён Rodion Родион Радыён Раскольнікаў з расейскага раману Фёдара Дастаеўскага «Злачынства й пакараньне».
10 Дантэ Dante Dante Пэрсанаж паэмы «Боская камэдыя» Дантэ Аліг’еры
11 Сынклер Sinclair Sinclair Галоўны герой нямецкага раману «Дэміян» Гэрмана Гэсэ
12 Отыс Outis Ουτις Адысэй са старажытнагрэцкай паэмы Гамэра «Адысэя».
13 Грэгар Gregor Gregor Аднайменны герой нямецкага раману Франца Кафкі «Ператварэньне».
  1. ^ 2021 ProjectMoon Q&A (кар.) YouTube. Праверана 14 жніўня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]