Сон у чырвоным цераме
Сон у чырвоным цераме | |
па-кітайску: 紅樓夢 па-кітайску: 石頭記 | |
Выява да раману, выкананая ў XIX стагодзьдзі | |
Жанр: | жангхуй[d], сяашо[d] і сямейная сага[d] |
---|---|
Аўтар: | Цао Сюэцінь[d] |
Мова арыгіналу: | кітайская |
Публікацыя: | 1792, XVIII стагодзьдзе і 1868 |
«Сон у чырвоным цераме» (па-кітайску: 紅樓夢) — найболей папулярны з чатырох клясычных раманаў на кітайскай мове. Першыя 80 главаў былі напісаныя Цао Сюэцінем і выйшлі ў сьвет пад назовам «Запіскі аб каменьні» незадоўга да ягонай сьмерці ў 1763 годзе. Аднак амаль праз трыццаць гадоў, у 1791 годзе, нехта Гао Э апублікаваў яшчэ сорак главаў, скончыўшы тым самым сюжэтную лінію раману. Дасьледнікі раману спрачаюцца на конт таго, наколькі заключная частка адпавядае аўтарскай задумцы Цао.
Твор ёсьць многаплянавым апавяданьнем аб заняпадзе дзьвюх галінах сям’і Цьзя, на фоне якой — акрамя трох пакаленьняў — зьяўляюцца незьлічонае мноства іх сваякоў. Паводле клясычных кітайскіх раманаў, кампазыцыя кнігі адметна рыхласьцю. У рамане вольна зьмешаны элемэнты аўтабіяграфічнага апісаньня й выдумкі, падзеі штодзённага жыцьця чаргуюцца са звышнатуральнымі здарэньнямі. Раман адметны ня толькі вялікай колькасьцю герояў і псыхалягічным размахам, але й сваім дакладным і дэталёвым назіраньнем за жыцьцём і сацыяльнымі структурамі, характэрнымі для кітайскага грамадзтва XVIII стагоддзя[1].
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман напісаны на народнай кітайскай мове, а не клясычнай кітайскай, што дапамагло ўсталяваць у літаратуры некаторыя народныя ідыёмы. Аўтар рамана, Цао Сюэцінь, добра разьбіраўся ў кітайскай паэзіі й у клясычнай кітайскай мове, напісаўшы некалькі трактатаў у паўклясычным стыле. Гутаркі ў рамане былі напісаны на Пэкінскім дыялекце Мандарыну, які пазьней стаў асновай для сучаснай гутарковай кітайскай, з уплывамі з дыялекту вобласьці Нанкіна, дзе жыла сям’я Цао напачатку XVIII стагодзьдзя.
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Ўсходзе першы пераклад быў зроблены ў XX стагодзьдзі, калі клясычная кітайская адукацыя была зьменена на сучасную эўрапейскую й ужо ня кожны мог чытаць па-кітайску. У 1920 годзе выйшаў японскі пераклад «Сна ў чырвоным цераме», які быў зроблены Юкідай Роханам і Хіраокай Рудзё, пераклад суправаджаўся тэкстам на арыгінальнай мове.
Упершыню на эўрапейскую мову быў зроблены пераклад у XIX стагодзьдзі, расейцам Каванько, які пабываў у Кітаі, але пераклад быў зроблены толькі часткова. Поўны расейскі пераклад быў зроблены Панасюком у 1958 годзе.
У Ангельшчыне ў 1868 годзе першыя восем разьдзелаў выйшлі ў перакладзе Боўра, а ў 1885 годзе Гэрбэрта Джайлза, у 1919 годзе перакладчыка кітайскай літаратуры — Артура Ўэйлі. Нямецкі пераклад Франца Куна выйшаў ў 1932 годзе, францускі ў выбраных фрагмэнтах — у 1933 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «CliffsNotes, About the Novel: Introduction». Cliffsnotes.com.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сон у чырвоным цераме — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Раман у перакладзе Панасюка (рас.)
- Прадмова Меншыкава (рас.)