Эмілі Брантэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эмілі Брантэ
па-ангельску: Emily Brontë
Emily Brontë cropped.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Эмілі Джэйн Брантэ
Псэўданімы Эліс Бэл
Нарадзілася 30 ліпеня 1818(1818-07-30)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12]
месца нараджэньня Брантэ, Брэдфард[d], Заходні Ёркшыр, Вялікабрытанія[13]
Памерла 19 сьнежня 1848(1848-12-19)[14][1][2][3][4][5][6][7][15][8][9][10][16][11][12] (30 гадоў)
Гоўэрт, Ангельшчына
Пахаваная Заходні Ёркшыр
Бацькі Патрык Брантэ[17]
Марыя Брантэ[17]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка і навэлістка
Гады творчасьці  ? — 19 сьнежня 1848
Жанр мастацкая літаратура і паэзія
Мова ангельская мова[1]
Подпіс Brontë sisters' signatures as Currer, Ellis and Acton Bell.jpg

Э́мілі Джэйн Брантэ́ (па-ангельску: Emily Jane Brontë; 30 ліпеня 1818, Торнтан, Ангельшчына — 19 сьнежня 1848, Гаўорт, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца і паэтка, аўтарка сусьветна вядомага рамана «Навальнічны перавал»[18]. Лічыцца клясыкам ангельскай літаратуры.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тры сястры Брантэ. Карціна, напісаная Бранўелам Брантэ ў 1834 годзе. Зьлева направа намаляваныя: Эн, Эмілі і Шарлота (бачная таксама цень Бранўела, які зьявіўся, калі ён сьцёр сваё адлюстраваньне)
Будынак «Brontë Parsonage», цяпер музэй, у Геўорце, Ёркшыр, Ангельшчына. Былы сямейны будынак сясьцёр Брантэ: Шарлоты, Эмілі і Эн.

Эмілі Джэйн Брантэ нарадзілася 30 ліпеня 1818 году ў Торнтане ля Брэдфарду, Ёркшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія. Яна была дачкой Патрыка Брантэ, сьвятара, і Марыі Брэнўэл, якая паходзіла з купецкага асяродзьдзя. У яе былі старэйшыя сёстры Марыя, Элізабэт, Шарлёта, малодшая сястра Эн і старэйшы брат Бранўел Брантэ.

У 1820 годзе сям’я пераехала ў вёску Геўорт(en), так як Патрык Брантэ, бацька Эмілі, атрымаў тут месца сьвятара.

15 верасьня 1821 году памерла маці Емілі — Марыя Брантэ. Пасьля сьмерці маці тры старэйшыя дзяўчынкі былі зьмешчаныя ў школу для дзяцей-сірот беднага духавенства, якая ўяўляла сабой змрочную ўстанову, дзе маленькія выхаванкі пакутавалі ад холаду і голаду, даволі жорсткага абыходжаньня. Пасьля сьмерці ад сухотаў двух старэйшых дачок, Марыі і Элізабэт, сьвятар забраў дадому ледзь жывую Шарлёту. Пасьля сьмерці Марыі Брантэ яе родная сястра Элізабэт займалася выхаваньнем дзяцей. Менавіта яна пазьней стала правобразам Нэлі Дзін у рамане «Навальнічны перавал».

Некаторы час Эмілі Брантэ разам з Шарлётай вучылася ў дабрачыннай школе ў Кован-Брыдж.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1847 годзе быў выдадзены раман Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал», які пасьля прынёс ёй славу.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1848 году Эмілі прастудзілася на пахаваньні брата Бранўела Брантэ й 19 сьнежня памерла ад сухотаў.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гонар Эмілі Брантэ названы кратар на Мэркурыі. Эмілі Брантэ намаляваная на брытанскай паштовай марцы 1980 году.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б SNAC — 2010.
  3. ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
  4. ^ а б Find a Grave — 1995.
  5. ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
  6. ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
  7. ^ а б Discogs — 2000.
  8. ^ а б BD Gest'
  9. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  10. ^ а б Vegetti Catalog of Fantastic Literature
  11. ^ а б GeneaStar
  12. ^ а б Babelio — 2007.
  13. ^ National Heritage List for England
  14. ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118638017 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  15. ^ CERL ThesaurusКансорцыюм эўрапейскіх навуковых бібліятэк.
  16. ^ Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  17. ^ а б Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 140.
  18. ^ 19 сьнежня — сьвяты Мікалай, Брэжнеў, Гітлер… «Радыё Свабода»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]