Перайсьці да зьместу

Krátky Proces

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Krátky Proces
Гады 1989 — дасюль
Краіна
Месца ўтварэньня Сьцяг Славаччыны Браціслава, Славаччына
Мова славацкая
Жанр панк-рок
Oi!
рок супраць камунізму
Выдавец «Station Master»
«Warrior's Records»
«HStudio»
Удзельнікі Расьціслаў Рогель і іншыя
kratkyproces.com

«Krátky Proces» (па-беларуску: Кароткі працэс) — славацкі скінгэдзка-нэанацысцкі музычны гурт. Галава гурту — Расьціслаў Рогель, палітык НПНС, кандыдат на выбары ў раду 2016 году, на якіх меў парадкавы нумар «44». Гэтую лічбу нэанацысты выкарыстоўваюць як схаваную пазнаку аддзелаў СС.

Гурт быў заснаваны прыблізна ў 1989 годзе, думкі наконт ягонага стварэньня былі ўжо ў 1987[1]. Тады яшчэ гурт не абвясьціў сябе нацысцкім, а наадварот, належыў да панкаўскіх гуртоў, якія славілі патрыятызм і нацыянальны гонар. Пазьней нэанацызм гурту пацьвердзілі тэксты песень, у якіх былі напады ў бок жыдоў, цыганаў, вугорцаў і палякаў[2]. У 1991 годзе гурт выступіў на канцэрце ў Бзэнцы. У тым жа годзе калектыў даў інтэрвію часопісу «Hubert», якое было апублікаванае ў сеціве ў 2019 годзе[1][3]. У 1993 г. калектыў выпусьціў касэту «Na prach!». У 2017 альбом быў перавыдадзены. У 1994 годзе музыкі выступілі ў Вэлькім-Држэвічы (Чэхія).

У гэты час гурт стаў яшчэ больш радыкальным і ў 1999 годзе пачаў выступаць пад імем «Juden Mord»[2][4]. Пад гэтай назвай музыкі выпусьцілі альбом «Arbeit macht frei!» З адкрыта нэанацысцкімі й антысэміцкімі тэкстамі. Назвы й тэксты такіх песень, як «Juden Mord» і «Švindelkaust», гэта яскрава пацьвярджаюць. Публіцыст Якуб Маляваны адкрыта піша пра схільнасьць гурту да фашызму й нацызму. Ён так апісаў творчасьць «Juden Mord»: «„Juden Mord” — сапраўды моцны гурт і не належыць ніводнаму цывілізаванаму грамадзтву. На іх апошняй кружэлцы вы знойдзеце прапаганду гітлераўскага нацызму, генацыду і канцэнтрацыйных лягераў. За мікрафонам усё яшчэ Расьціслаў Рогель.»[2]

Асаблівы разьдзел гісторыі гурту — выступленьні адроджанага «Krátky Proces» ў былым кароўніку ў Плавецкім-Мікулашы, які пісьменьнік і публіцыст Пітэр Гетынг у часопісе «Plus 7 dní» назваў «Прытонам нэанацыстаў» (па-славацку: Brloh neonacistov)[4]. Канцэрты, якія тамака праходзілі, таксама ўключалі зігаваньне.

У былой стайні былі розныя канцэрты. На рэклямных банэрах, як месца правядзеньня дзеі для сакрэтнасьці перад паліцыяй, звычайна было напісана «Славаччына» (па-славацку: Slovensko) або «там, дзе няма канца» (па-славацку: tam kde furt). Аднак часам усё роўна ўсё сканчалася, як апісвае Богоўш з чэскага гурту «Violence Station» — паліцыйная аблава, арышт экстрэмістаў і іх выдварэньне.

У верасьні 2004 году раённы суд Браціславы III. пакараў Расьціслава Рогеля за раненьне: «28 студзеня 2001 г. у Дунайскай-Лужні ён ударыў кулаком у галаву й некалькі раз ударыў нагамі пацярпелага, прычыніўшы траўмы зь лячэбным перыядам каля 20 тыдняў з незваротнымі наступствамі».

У 2005 годзе гурт таксама выступіў у Сэрбіі з нагоды сьвяткаваньня круглай гадавіны тамтэйшага аддзяленьня нэанацысцкай арганізацыі «Blood & Honor». На фатаздымках з канцэрту можна заўважыць вядомыя лічбавыя спасылкі 88 (лацінскія HH = Хайль Гітлер) або 28 (лацінскія BH = Кроў і гонар).

19 ліпеня 2008 году гурт зноў выступае пад назвай «Krátky Proces» на адным з найбуйнейшых летніх нэанацысцкіх фэстываляў «Veneto Summerfest 2008». З гэтага выступу захаваўся запіс[4]. У ліпені 2008 году ў клюбе «Obluda» адбылося памятнае здарэньне. Нібыта Рогель прыехаў туды зь іншым сябром «Juden Mord» Расьціславам Чурдам, выкрыкваючы нацысцкія споклічы й атакуючы апэратара і кліентаў. Першапачаткова людзі з кампаніі сьведчылі ў паліцыі, што зламысьнікі называлі іх габрэйскімі сьвіньнямі. Аднак пазьней яны зьмянілі свае заявы, патлумачыўшы, што забыліся на падрабязнасьці. У выніку Рогель пазьбег абвінавачваньня за прапаганду фашызму і пазьнейшыя беспарадкі.

У 2016 годзе выдаецца альбом «Slovanská jednota» (па-беларуску: Славянскае адзінства). Альбом упершыню прагучаў на канцэрце ў былым кароўніку ў Плавецкім-Мікулашы[4]. На дзеі былі й госьці з Чэхіі. Лідэр гурту «Violence Station» Богоўш, якому ў 2017 годзе забаранілі ўезд у Славаччыну на тры гады. У тым жа 2016 годзе ў мескім ккюбе Трнавы «City club Trnava» павінны быў адбыцца канцэрт «Krátky Proces». Аднак яго скасавалі з-за супраціву грамадзкасьці. У тым жа годзе гурт граў на канцэрце ў Сэрбіі, арганізаваным «Club 28 Serbia» як «Мэмарыял Яна Сьцюарта і Джо Роўэна» на памяць пра вядомыя іконы нацысцкага року.

У 2018 «Krátky Proces» граў у Будапэшце разам з вугорскім гуртам «Fehér Törvény». У тым жа годзе гурт таксама прысутнічаў на канцэрце ва Ўкраіне, дзе, граў разам з «Сокирай Перуна».

У 2018 годзе ў Дзетве павінны быў адбыцца канцэрт з нагоды 30-годзьдзя гурту ў памяшканьні, якое належыла дэпутату ад НПНС Міраславу Сую, які падпісаў дамову наконт гэтага. Выступіць павінныя былі ўкраінская «Сокира Перуна» і чэская «ArziPraze». У якасьці месца правядзеньня на банэрах пісалі: «Цэнтральная Славаччына» (па-славацку: Stredné Slovensko).

У 2019 годзе быў выдадзены альбом «Hyeny». У тым жа годзе гурт даў два канцэрты ў Будапэшце, адзін у Гішпаніі.

11 жніўня 2020 году ў межах супрацьэкстрэмісцкай апэрацыі «Блазны» (па-славацку: Šašovia) былі арыштаваныя 9 чалавек, у тым ліку Расьціслаў Рогель. Пад час ператрусу ў хаце Рогеля была знойдзеная выява яго як афіцэра СС, а таксама шмат нацысцкае літаратуры. Экстрэмісты й іх прыхільнікі кажуць, што гэта агульнадаступная літаратура, прызначаная для вучэбных мэт, і, што тычыцца астатняга, гэта толькі зьбіральніцкае хобі. Старшыня раёну ад НПНС, Мартын Фэранчык і кандыдат НПНС на пасаду канстытуцыйнага судзьдзі Радаван Градак выказалі жаль з-за «вяртаньня таталітарызму» й стану дэмакратыі ў Славакіі[4]. У сацыяльнай сетцы была распачатая кампанія па падтрымцы гурту й ягоных чальцоў. Экстрэмісты сталі актыўнымі ня толькі ў Славаччыне, але й за мяжой.

У песьні «Zničme Shalom» (па-беларуску: Зьнішчым Шалом) гучыць: «Зьнішчым Шалом, ужо было яго даволі, іх зорка не павінная сьвяціць над намі. Давайце зьнішчым Шалом, ужо было яго даволі, яго вера павінная згінуць пад намі» (па-славацку: Zničme Shalom už ho bolo dosť, ich hviezda nesmie žiariť nad nami. Zničme Shalom už ho bolo dosť, ich viera musí skapať pod nami.).

У песьні «Krátky proces» (па-беларуску: Кароткі працэс) румыны апісваюцца як «вялікія чорныя мухі, што пахнуць брудам сьметніцы» (па-славацку: veľké čierne muchy čo páchnu špinou smetiska), зь якімі неабходна правесьці «кароткі працэс, пагнаць іх за астатні дрот і даць жэрці бруд» (па-славацку: krátky proces, nahnať ich za ostnantý drôt a nechať ich žrať blato), таму што «ўсе, хто да яго належыць — белай сіле сонца ззяе, а цыганам толькі гета» (každému čo mu patrí — bielej sile výslnie a cigáňom len to geto).

У песьні «Poďme na to spolu» (па-беларуску: Давайце зробім гэта разам), якую «Krátky Proces» апрацаваў у якасьці бонусу на кампакт-дыску «Hyena», выпушчаным у 2019 годзе, таксама ёсьць словы: «Зашмат бруду па вуліцах коціцца, хто тут прыбярэ яго, вечная слава, людзі даўно забыліся, што такое жорсткі кулак, усе імкнуцца прабіцца адзін аднаму ў галаву. Давайце зробім гэта разам і ня будзьма мірыцца з тым, мы распалім печы і застанецца толькі дым» (па-славацку: Priveľa špiny sa po uliciach váľa, kto to tu raz vyčistí, tomu večná sláva, ľudia dávno zabudli, čo je to tvrdá päsť, každý sa druhému cez rozum snaží prejsť. Poďme na to spolu a neserme sa s tým, rozpálime pece a zostane len dym) .

Фінальная песьня альбома «Na prach!» — неафіцыйны гімн Глінкавай гвардыі «Rež a rúbaj do krve» (па-беларуску: Рэж і рубі да крыві), які пачынаецца са словаў: «З Жыліны едзе цягнік, а ў ім Шанё Мах, усе жыды ўцякаюць, баяцца яго» (па-славацку: Od Žiliny ide vlak a v ňom sedí Šaňo Mach, všetci židia utekajú, majú z neho strach).

  • «Skins' songs vol. 1» (1992)
  • «Skins' songs vol. 2» (1994)
  • «No more brothers wars» (1996)
  • «1988-1996» (1997)
  • «Na prach!» (1993)
  • «Arbeit macht frei!» (2006, як «Juden Mord»)
  • «Slovanská jednota» (2016)
  • «Hyeny» (2019)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]