Аляксандар Мах
Аляксандар Мах | |
па-славацку: Alexander Mach | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
11 кастрычніка 1902[1][2]
|
Памёр: |
15 кастрычніка 1980[2] (78 гадоў) |
Партыя: | |
Аляксандар Мах (11 кастрычніка 1902 году, в. Паларыкава — 15 кастрычніка 1980, Браціслава) — славацкі палітык нацыяналістычнай арыентацыі.
Аляксандар Мах належаў да Славацкай Народнай партыі, якая мела прафашысцкую арыентацыю[3]. Мах высунуўся на пярэдні плян у 1938 годзе пасьля падпісаньня Мюнхэнскага пагадненьня і стаў блізкім паплечнікам Войтэха Тука і Фэрдынанда Дурканскага[4].
Мах стаў міністрам унутраных справаў ва ўрадзе Войтэха Тука ў Першай Славацкай рэспубліцы, а таксама быў кіраўніком Глінкавай Гвардыі. Ён быў намесьнікам прэм’ер-міністра Караля Сідара з сакавіка 1939 году.
Мах дамагаўся цеснага супрацоўніцтва з нацысцкай Нямеччынай. Быў адказны за дэпартацыю габрэяў і падаўленьне антыфашысцкага руху. 4 красавіка 1944 году зьбег у Аўстрыю, дзе жыў у вёсцы Манзэе і быў схоплены амэрыканцамі. Быў выданы Чэхаславаччыне, дзе сядзеў у праскай турме Панкрац, потым быў пераведзены ў Браціславу. У 1946 годзе пачаўся судовы працэс. У 1947 годзе атрымаў пакараньне ў выглядзе 30 гадоў турэмнага зьняволеньня. 9 траўня 1968 году Мах быў амніставаны прэзыдэнтам Людвікам Слобадай па стане здароўя. Пасьля вызваленьня жыў на дачы сына каля Браціславы. Памёр у 1980 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 11 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Паларыкаве
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Браціславе
- Сябры Глінкавай славацкай народнай партыі
- Злачынцы галакоста
- Дэпутаты Сойму Славаччыны
- Славацкія журналісты і журналісткі
- Галакост у Славаччыне
- Славацкія ваенныя злачынцы
- Славацкі калябарацыянізм
- Міністры ўнутраных справаў Славаччыны