Hate to State
Hate to State | |
Гады |
|
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Жанры | |
Удзельнікі |
|
«Hate to State» (з анг. — «Нянавісьць да дзяржавы») — беларускі анарха-панкавы гурт. Адзін зь першых гуртоў у Беларусі ў жанры краст-панк.
Гісторыя гурту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі Мао вярнуўся зь Нямеччыны, дзе жыў 4 гады, ён сустрэўся зь Ігарам. Яны абмяркоўвалі сытуацыю — гуртоў няма, рух на нулі, нічога няма. А пасьля вырашылі, што наракаць няма сэнсу і трэба ствараць свой гурт. Першыя рэпэтыцыі адбыліся вясною 97-га году. Яны адбываліся ў хаце знаёмага, які пісаў у «Музычную газэту» пад псэўданімам Баралдой Мерген, ён сам мусіў быць гітарыстам у гурце. Калі Ігар атрымаў месца для рэпэтыцыяў на сваім заводзе, выявілася, што граць Баралдой Мерген зусім не ўмее. Яго спрабавалі навучыць, але безвынікова. У 1998 годзе выдаецца на касэтах першы і адзіны дэмаальбом гурту «Hate Demo».
Падарожжа ў Маскву
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1998 годзе ў Менску быў фэстываль «nuCLEAR free land». На ім разам з «Hate to State» выступаў маскоўскі гурт «Три креста». Там жа яны і пасябравалі. Госьці з Масквы ўзялі ўсе касэты «Hate to State», пару дзясяткаў усяго, ды павезьлі ў Маскву. Увосень яны патэлефанавалі, сказалі, прыяжджаць да іх выступаць. Для Ігара і Мао гэта была падзея, з-за якой яны нават разгубіліся крыху.
Вандроўка пачалася з вакзалу. Праяжджаючы ля ГУМу гурт вырашыў купіць бутэльку гарэлкі. Удзельнікі напіліся падчас падарожжа, з-за чаго на мяжы была патасоўка з памежнікамі, у ходзе якой Мао разьбілі акуляры і жадалі забраць пашпарт. Па прыезьдзе ў Маскву панкі не зразумелі дзе яны апынуліся, потым праспаліся.
Сам канцэрт прайшоў добра, публіка нават сьпявала песьні гурту. Убачыўшы, што адбывалася зь п’янымі людзьмі на канцэрце музыкі пераасэнсоўваюць свае погляды: адмовіліся ад алькаголю, сталі вэгетарыянцамі, бо задумаліся пра тое, што мы спажываем прадукты забойства.
Канцэрт у Берасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступ адбыўся 18 красавіка 1999 году ў клюбе «Прогресс» (Прагрэс). Прыезжыя музыкі патрапілі ў нейкія разборкі з тутэйшымі. У выніку Мао мантыроўкай разьбілі галаву. Спачатку выступілі тутэйшыя гардкоршчыкі «Knuckleduster», затым «Hate To State» з акрываўленым Мао на сьпевах, які гойсаў зь мікрафонам па сцэне перад сямюдзесяцьцю гледачамі, выкрыківаючы тэксты песьняў: «Голод, холод, ветер, смерть», «ОМОН SS, ОМОН SS». Затым наступіла чарга «Deviation». Пасьля іх чацьвертай песьні «Х…й вам, альбо Таталітарызм ня пройдзе» прыехалі міліцыянэры й скончылі канцэрт.
Канец гурта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2000 годзе «Hate To State» даў свой апошні канцэрт у Менску разам з гуртамі «Правакацыя» і «Call Centre» зь Фінляндыі.
Раптоўнае адраджэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013 годзе Ігар і Віця адрадзілі гурт дзеля аднаго канцэрту з нагоды гадавіны ў 50 год у Ігара. Выступ адбыўся ў клюбе «Піраты»
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ігар Конік — бас
- Віця Жаркевіч (Мао) — сьпевы, тэкст
Агулам у гурце зьмянілася сем бубначоў, чатыры гітарысты і дзьве сьпявачкі, і толькі Ігар і Мао былі нязьменнымі ўдзельнікамі.
Сьветапогляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пра свае погляды:
Мы — анархісты! За гэтым стаіць нешта большае за літару «А», намалёваную на сьцяне ці Ягора Летава на цішотцы большасьці тых, хто кліча сябе «анархістамі». На наш погляд анархія — гэта тая мадэль ладу грамадзтва, пры якім ня будзе расавай, нацыянальнай і йншай варожасьці, эксплёатацыі чалавека чалавекам…
Пра беларускую панкавую сцэну:
Такой сцэны, якую нам жадалася б мець, у нас у Беларусі няма. Ёсьць некалькі гуртоў, якія жадаюць згуртавацца ў сцэну, але добрых клюбаў няма, няма куды запрашаць добрыя гурты з Піцера ці Масквы. Клюбы, якія працуюць на камэрцыйнай аснове, такія гурты запрашаць проста ня будуць, а ў клюбах, якія здаюць свае пляцоўкі фашыстам, сатаністам і г. д., мы і самі граць не жадаем.
Тыя гурты, якія можна аднесьці да нашай сцэны і DIY-панк руху, на жаль, покі не згуртаваныя.
Зь беларускіх гуртоў жадалася б павылучваць «DEVIATION» (Горадня), «TWIN PIGS» (Івацэвічы) — гэта хлопцы што трэба, за іх я ўпэўнены. «ПРАВАКАЦЫЯ» (Менск) — таксама гурт, які мае сваю пазыцыю, я думаю, што і яны не пачнуць прадавацца. З гуртам «СОНЦА МАО» не зусім зразумела — накшталт і анархісты, і панк-гардкоршчыкі, але граюць музыку, якая ўсё больш падобная на «MTV-noncy». Зноў жа, прамошн, раскрутка, канцэрты дзе папала і з кім папала — не магу зразумець, чым гэтае выклікана. «ЙО-ЙО» таксама маглі бы паўдзельнічаць у будаўніцтве незалежнай сцэны, але яны не ідуць на кантакт. «ДАЙ ДАРОГУ!» (Берасьце) на словах панкі, але ад ідэі далёкія, сябруюць з нацыстамі. Вось вам і ўвесь панк…
Пра сутнасьць панкавай музыкі:
У Расеі ёсьць некалькі добрых гуртоў, зь якімі мы выступалі: «XXX», «Б-67», «UNCONFORM». Гэта straight-edge гурты. калі чалавек знайшоў у сабе дужасьць адмовіцца ад шкодных звычак, ужо гэтае кажа пра нешта. Акром іх маюцца яшчэ гэткія гурты, як «ДОЛБИ СИСТЕМУ», «ПОСЛЕДНИЕ ТАНКИ В ПАРИЖЕ» і некаторыя іншыя. Гурты «ДАЙ ПИСТОЛЕТ», «МАРРАДЕРЫ», «ПЯТЬ УГЛОВ» граюць нармалёва, але іхныя інтервію паказваюць, што мэты іх мала адрозьніваюцца ад Укупніка ці кагосьці гэтага кшталту. Многія забываюць, што панк — гэта не камэрцыйнае, а хутчэй антыкамэрцыйныя погляды, ня проста музычны накірунак, а цэлая контркультура. Дзякуючы мас-мэдыя панк вырадзіўся ў грубых абадранцаў, якія шакуюць бабулек. Але многія гэтаксама зразумелі, што супрацьпастаўленьне сябе сыстэме, дзяржаве — не ў самазьнішчэньні, а ў сапраўдным змаганьні проці дзяржавы і ейнай ідэалёгіі, напрыклад, у зьнішчэньні стэрэатыпаў, якія навязаны нам капіталістычным грамадзтвам.
Пра байкот клюбу «Альтернатива» (Альтэрнатыва):
Думаю, што апрача нас гэты клюб байкатуюць і «DEVIATION», але зьдзіўляе, што многія гурты надта спакойна ставяцца да палітыкі гэтага клюбу. Па-першае, клюб прыйме любых выступоўцаў. Таму на сцэне могуць сьпяваць гурты, якія спавядаюць фашызм, нацызм, сэксізм, сатанізм і гэтак далей. Па-другое, ім напляваць на публіку. Ахова можа фактычна бесьперашкодна зьбіваць народ, калі гэта ёй зажадаецца. Вобшукі з ног да галавы на ўваходзе. Такое ўражаньне, што людзі прыходзяць не на канцэрт музыку послухать, а ў нейкі канцлягер, дзе іх заганяюць за краты і загадваюць, што ім можна рабіць, а што не. Тое ж самае і ў адносінах да музыкаў. Да музыкі, уласна, тут ніхто не прыслухоўваецца — даюць граць настолькі, насколькі ты дазваляеш зарабляць на табе грошы. Гук наладжвае зусім «выключаны» гукарэжысэр, якому ўсё адно, хто грае і які павінны быць у іх гук.
Галоўнае, каб прыйшло болей народу і каб было продана болей квіткоў. Такія мэты ўсялякага нармалёвага клюбу, як, праводзячы канцэрты, выказваць нейкія ідэі, даваць магчымасьць граць новым і невядомым гуртам, для іх не існуюць.
Пакуль усе музыкі не задумаюцца, пакуль маюцца гурты, якія з задавальненьнем граюць у «Альтэрнатыве», калі іх задавальняюць мэтады адміністрацыі клюбу і на першае месца ставіцца жаданьне як мага болей і часьцей выступаць, сытуацыя не зьменіцца. Няхай яны выступаюць. Мы, тым часам, прызываем да байкоту. Сваім прыкладам мы жадаем паказаць, што ня трэба падстройвацца пад сытуацыю, яе трэба зьмяняць!
Пра сутычкі з фашыстамі:
Былі, чаму жа ім ня быць? Мы можам адказаць за свае антыфашысцкія погляды. Маа на кожным канцэрце між песьняў прапагандуе ідэі Супраціву і часам пасьпявае прачытаць цэлую «лекцыю» зь бесшабашным вясельлем.
Пра прынцып D.I.Y.:
(Do It Yourself — Зрабі сам) — гэта своеасаблівая сыстэма зносінаў, якая супрацьпастаўляецца камэрцыйнаму падыходу да музыкі і ня толькі. Яна ўключае выпуск касэтаў, зіноў (самавыдадзеныя часопісы), арганізацыю канцэртаў, акцыяў без дапамогі людзей, якіх цікавіць толькі фінансавы бок любой справы. Аддаючы магчымасьць камусьці яшчэ рабіць гэтае за цябе, ты пазбаўляесься магчымасьці ведаць, на што ідуць грошы ад продажу касэтаў, часопісаў, квіткоў на канцэрты (можа на падтрымку фашыстаў?), ці цябе могуць без тваёй згоды ўвапхнуць у адзін зборнік з нацысцкімі гуртамі. Самастойна занімаючыся ўсімі справамі, ты не рызыкуеш укляпацца ў лайно.
Пра вэгетарыянства:
Я зразумеў, што цьвярозае жыцьцё і вэгетарыянства — гэта шлях супраціву мас-культуры і афіцыёзным такім уціскам таксама, хоць сам я сябе ніколі стрэйт-эйджэрам не называў. І пасьля мы гэтыя ідэі прывезьлі ў Менск.
Пра сябе:
Мы людзі, якія адказваюць за свае словы і ўчынкі і насамрэч хочуць нешта зьмяніць у гэтым сьвеце, а не вечна п’яныя маладзёны з іракезамі, як гэта шмат каму ўяўляецца.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Hate Demo (1998)
Першы і адзіны дэмаальбом гурту, быў выдадзены на касэтах.
- Hate (Нянавісьць)
- No (Не)
- Cold, Hunger, Wind, Death (Холад, голад, вецер, сьмерць)
- Omon — SS (I) (Амон — СС)
- Mc Donalds Zum Kotzen (МакДональдс смактае)
- Fuck (Халера)
- I Hate All What I See (Усё, што я бачу, я ненавіджу)
- Omon — SS (II)
- Kill Me (Забі мяне)
- Guerrillas (Партызаны)