Ягор Летаў
Ягор Летаў | |
па-расейску: Егор Летов | |
Дата нараджэньня | 10 верасьня 1964 |
---|---|
Месца нараджэньня | Омск, СССР |
Дата сьмерці | 19 лютага 2008 (43 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сэрцавая няздатнасьць |
Прафэсія | паэт, музыка, мастак |
Навуковая сфэра | паэзія[1] і музыка[1] |
Гады дзейнасьці | 1982—2008 |
Сябра ў | Гражданская оборона[d] |
Жанры | панк, пост-панк, псыхадэлічны рок гаражны рок |
Вакал | барытон і скрымінг[d] |
Інструмэнт | гітара |
Гурты | «Гражданская оборона», «Западъ», «Посев», «Коммунизм», «Егор и Опизденевшие», «Враг Народа», «Адольф Гитлер», «Пик и Клаксон», «П.О.Г.О.», «Чёрный Лукич», «Спинки мента», «Анархия», «Армия Власова», «Цыганята и Я с Ильича», «Янка», «Великие Октябри», «Христосы на паперти», «Инструкция по обороне», «Сатанизм» |
Супрацоўніцтва | Кузя УО, Янка Дзягілева, Раман Няўмоеў, Вадзім Кузьмін, Ігар Жаўтун |
Лэйбл | ГрОб-рекордс |
Сайт | Gr-Oborona.ru |
І́гар Фёдаравіч Ле́таў, вядомы як Яго́р Ле́таў (па-расейску: Игорь Фёдорович Летов, Егор Летов; 10 верасьня 1964 — 19 лютага 2008) — расейскі і савецкі рок-музыка і паэт з Омску, лідэр гурта «Гражданская оборона», адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў панк-плыні на тэрыторыі СССР у цэлым, і ў Сыбіры ў асобнасьці. Малодшы брат вядомага музыкі-саксафаніста Сяргея Летава.
Апошні альбом выйшаў у траўні 2007 году «Зачем снятся сны».
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ягор Летов сканаў ва ўзросьце 43 гадоў, у сьне, 19 лютага 2008 году ў сябе дома ў Омску, каля 16 гадзін па мясцовым часе. Празь месяц прычынай сьмерці была названая, па меркаваньні экспэртаў, вострая дыхальная недастатковасьць, выкліканая атручваньнем алькаголем[2]. Раней паведамлялася, што прычынай сьмерці быў сардэчны прыступ, што сьцвярджалася таксама сябрамі Летава. На афіцыйным сайце гурта зьявілася заява жонкі Летава і дырэктары групы аб тым, што яны не атрымлівалі ніякіх вынікаў правядзеньня судмэдэкспэртызы, і лічаць артыкулы ў СМІ хлусьнёй.[3]
Ягор Летаў быў пахаваны 21 лютага 2008 году на Стара-Ўсходніх могілках гораду Омску, побач з долам яго маці.[4]. На доле быў усталяваны драўляны крыж. Перад пахаваньнямі адбылася цырымонія разьвітаньня, на якой прысутнічалі некалькі сотняў чалавек.
Пасьля сьмерці на Арбаце зьявілася мэмарыяльная сьцяна памяці.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зь сярэдзіны 1990-х Ягор Летаў падтрымліваў Нацыянал-бальшавіцкую партыю і меў партбілет з нумарам 4. Аднак зь лютага 2004 году афіцыйна адхрысьціўся ад любых, у тым ліку нацыяналістычных, палітычных сілаў.
- Неаднаразова заяўляў у СМІ што зьяўляецца прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі[5].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ягор Летаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў