Gods Tower

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 15:07, 26 чэрвеня 2009. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Gods Tower
Файл:GodsTower.jpg
Інфармацыя
Гады19892002
АдкульГомель, Беларусь
Жанр(ы)дум-мэтал
пэган-мэтал
фолк-мэтал
ВыдавецFinal Holocaust Records
MetalAgen Records
Sturmesflugel
MOON Records
Зьвязаныя праектыRasta
Dragonflame
The Regent
Misanthrope Count Mercyful
Stormhold
Chemical Warfare
УдзельнікіАляксандар Уракоў
Дзьмітры Аўчыньнікаў
Лэсьлі Найф
Уладзіслаў Сальцэвіч
Юры Сіўцоў
godstower.com

Gods Towerбеларускі ангельскамоўны мэтал-гурт з Гомелю, заснаваны ў 1989 годзе.

Гісторыя

Пачатак творчасьці

Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе гітарыстам Аляксандрам Ураковым і вакалістам Лэсьлі Найфам (Уладзіслаў Наважылаў). Да 1992 года гурт працаваў над сваім стылем і часта мяняў удзельнікаў і назву. Летам 1992 года канчаткова зацьвердзіўся склад гурту: Аляксандар Уракоў (гітара), Лэсьлі Найф (сьпеў), Юры Сіўцоў (бас-гітара), Уладзіслаў Сальцэвіч (бубны). Гурт насіў назву Chemical Warfare і граў у слылі дэз/трэш-мэтал. У жніўні быў запісаны дэбютны дэма-альбом Demolition Tape.

Gods Tower

Файл:GodsTowerLogo.jpg
Лягатып Gods Tower

У канцы 1992 года гурт мяняе назву на «Gods Tower» і мяняе стыль творчасьці на пэган готык дум мэтал. Летам 1993 года гурт выдае другі дэма-альбом The Eerie. Дзякуючы гэтаму альбому, гурт падпісвае кантракт з маскоўскім выдавецтвам Final Holocaust Records на запіс двух альбомаў і самотніка. У верасьні на студыі TEF studio гурт запісвае дзьве песьні для самотніка Beyond Praying, але з-за краху студыі ён так і не зьявіўся.

У 1994 годзе ў гурце зьяўляецца другі гітарыст Аляксандар Эрыстаў. Летам гурт запісвае кліп на песьню «Beyond Praying». А ўвосень гурт выдае дэма Canticles. Пасьля гэтага гурт упершыню выступае па-за мяжой. Gods Tower выступае ў Чэхіі разам з гуртамі Purgatory, Desultory, Samael і Cannibal Corpse.

У траўні 1995 года у гурце зьяўляецца клявішнік Дзьмітры Аўчыньнікаў, а летам з гурту быў зволены Аляксандар Эрыстаў. У верасьні была зроблена прома-касэта The Turns. Пазьней, Gods Tower падпісвае кантракт з фірмай MetalAgen Records на запіс трох альбомаў. Летам 1996 года гурт удзельнічае ў фэстывалі ля Нямецкага горада Хайдэнбург разам з такімі гуртамі, як In Flames, Primordial, Behemoth, Crystal Age і інш.

У 1995 годзе гурт запісвае альбом The Turns. У траўні-чэрвені 1996 года Gods Tower перазапісвае гэты альбом на маскоўскай студыі Aria, а праз год перазапісвае там-жа і альбом The Eerie .

У канцы 1997 года Gods Tower выдае відэа-касэту Twilight Lives 94-97, на якую ўвайшлі аматарскія запісы з канцэртаў, запісы беларускага тэлебачаньня, а таксама кліп «Beyond Praying».

У пачатку 1998 на студыі MetalAgen былі выдадзены кампакт-дыскі і касэты з альбомамі The Turns і The Eerie. Таксама, былі запісаны кліпы на песьні «The Eerie» і «An Eye For An Eye». Пазьней, на працягу двух гадоў гурт выступаў з канцэртамі па ўсім СНД разам з такімі гуртамі, як Paradise Lost, Forgive-Me-Not, Vicious Crusade, N.R.M., Evthanazia і інш. Па апытваньням чытачоў журнала Легіён, Gods Tower быў прызнаны лепшым беларускім мэтал-гуртом. У канцы 1999 года на нямецкай студыі Sturmesflugel была выдадзена складанка лепшых песень Gods Tower. У жніўні 2000 года гурт удзельнічаў у вялікім эўрапейскім фэстывалі Pepsi Sziget у Будапэшце.

Распад гурту

Пасьля вяртаньня зь Венгрыі, па асабістых прычынах гурт пакідаюць Дзьмітры Аўчыньнікаў і Юры Сівец. Замест іх у гурт прыходзяць Валеры Навасельцаў і Сяргей Сяргейчыкаў. Гурт прымае ўдзел у канцэртах у Рызе і Вільнюсе, а пасьля выступае з канцэртамі па СНД. У гэты час гурт запісвае некалькі новых песень, якія ўваходзяць на міні-альбом Abandon All Hope.

16 ліпеня 2002 года Gods Tower распадаецца з-за алькагалізму Аляксандра Уракова, гітарыста і кампазытара гурту [1]. 14 сьнежня 2003 Аляксандар Уракоў памірае.

Экс-Gods Tower

Пасьля распаду гурту, некаторыя яго удзельнікі заснавалі свае праекты, ці перайшлі ў іншыя гурты.

Дзьмітры Аўчыньнікаў і Юры Сівец зараз граюць у гурце Rasta.

Лэсьлі Найф заснаваў праект The Regent, якім быў выдадзены толькі адзін дэма-альбом This. Пазьней, ён будзе выступаць вакалістам ў гуртах Dragonflame, Stormhold і Chemical Warfare.

Уладзіслаў Сальцэвіч перайшоў у гурт Misanthrope Count Mercyful.

Удзельнікі

Дыскаграфія

Альбомы

  • The Eerie. Песьні да альбома запісаныя ў 1992 і 1993 гадох. У траўні-чэрвені 1997 года альбом быў перазапісаны й зьмікшаваны на Aria Records і выдадзены MetalAgen Records. У 2001 годзе альбом быў перавыдадзены кампаніяй Eternal Art (EA-07-01) па ліцэнзіі MetalAgen Records, а ў 2007 годзе - кампаніяй Soyuz Music.
  • The Turns. Першапачаткова альбом быў запісаны ў 1995 годзе. У траўні-чэрвені 1996 года альбом быў перазапісаны й зьмікшаваны на Aria Records і выдадзены MetalAgen Records. У 2001 годзе альбом быў перавыдадзены кампаніяй Eternal Art (EA-08-01) па ліцэнзіі MetalAgen Records, а ў 2007 годзе - кампаніяй Soyuz Music.
  • Abandon All Hope (2002)

Складанкі

Кліпы

  • «When Life Ends» (1994)
  • «Beyond Praying» (1994)
  • «The Eerie» (1998)
  • «An Eye For An Eye» (1998)
  • «Civilization» (2001)

Іншае

Крыніцы

  1. ^ Заява аб распадзе гурту  (рас.)

Вонкавыя спасылкі