Беластоцка-Менская бітва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беластоцка-Менская бітва
Bundesarchiv Bild 101I-137-1009-17, Weißrussland, Minsk, Ruinen.jpg
Руіны Менску (1941 год)
Дата: 22 чэрвеня — 8 ліпеня 1941 (80 гадоў таму)
Месца: Беларуская ССР
Прычына: нямецкае ўварваньне
Вынік: разгром Заходняга фронту
Тэрытарыяльныя
зьмены:
нямецкія войскі дайшлі да Бярэзіны
Супернікі
Узброеныя сілы НямеччыныЧырвоная армія
Камандуючыя
Федар фон БокЗьміцер Паўлаў
Колькасьць
634 900 чалавек, 12 500 гарматаў і мінамётаў, 810 танкаў і 1700 самалётаў625 000 чалавек, 10 200 гарматаў і мінамётаў, 2189 танкаў і 1539 самалётаў
Страты
32 078 забітых, 34 056 параненых і 1110 зьніклых бязь вестак341 073 незваротных стратаў, у тым ліку 287 704 палонных, і 76 717 параненых

Беласто́цка-Ме́нская бі́тва — прыгранічная бітва на цэнтральным участку Беларускага фронту падчас Нямецка-савецкай вайны 22 чэрвеня — 8 ліпеня 1941 году. У выніку бітвы асноўныя сілы савецкага Заходняга фронту апынуліся ў акружэньні і былі разгромленыя, 28 чэрвеня нямецкія войскі ўзялі Менск.

За першы дзень вайны авіяцыя Заходняй вайсковай акругі страціла 738 (61 %) з 1200 самалётаў у выніку нападу на 26 лётнішчаў, у тым ліку на 11 у Прыбалтыцы. Ранкам 23 чэрвеня нямецкія зьнішчальнікі разбамбілі лётнішча і чыгуначную таварную станцыю ў ваколіцах Менску. Удзень у Менск прыбылі прыфрантавыя шпіталі з параненымі і вайсковыя часткі, якім удалося адступіць зь Беластоцкага катла. 23 чэрвеня 1941 году адбылося паседжаньне Бюро Цэнтральнага камітэту (ЦК) Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), на якім прысутнічала 8 сябраў: 1-ы сакратар Панцеляймон Панамарэнка, 2-і сакратар Пётар Калінін, старшыня Савету народных камісараў БССР Іван Былінскі, 3-і сакратар Уладзімер Ванееў, народны камісар дзяржаўнай бясьпекі БССР Лаўрэнці Цанава, старшыня Вярхоўнага Савету БССР Нічыпар Наталевіч, сакратар авіяпрамысловасьці Рыгор Эйдзінаў і Іван Крупеня. Бюро ЦК КПБ зацьвердзіла ўказаньні аб эвакуацыі каштоўнасьцяў Дзяржаўнага банку БССР, народных камісарыятаў, жывёлы і трактароў, а таксама абсталяваньня прадпрыемстваў, якіх у Менску было 332. Больш за ўсё насельніцтва і прадпрыемстваў вывезьлі ў тыл з Гомельскай і Палескай вобласьцяў, якія нямецкія войскі занялі пазьней. Таксама 23 чэрвеня зацьвердзілі Дырэктыву «Аб зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў турмах Заходніх вобласьцяў, асуджаных да вышэйшай меры пакараньня» (ВМП). Паводле Дырэктывы пастанавілі: «Даручыць тт. Цанаве і Мацьвееву перадаць дырэктыву пра выкананьне прыгавораў у дачыненьні да асуджаных да ВМП, якія ўтрымліваюцца ў турмах Заходніх вобласьцяў БССР». Аднак вязьняў расстралялі ва ўсіх турмах Беларускай ССР, у тым ліку ў сьледчых ізалятарах паводле даносаў. Савет народных камісараў БССР зацьвердзіў Пастанову «Аб мерах стрыманьня панікі і арганізацыі інфармаваньня насельніцтва». Паводле Пастановы, вызначылі: «1. Абавязаць пракурора Беларускай ССР т. Ветрава, абласных і раённых пракурораў неадкладна арыштоўваць і аддаць пад суд Вайсковага трыбуналу асобаў, якія распаўсюджваюць рознага роду правакацыйныя чуткі. 2. Асобаў, якія самавольна пакінулі свае пасады (далей ідуць канкрэтныя прозьвішчы): арыштаваць і аддаць пад суд Вайсковага трыбуналу як баязьліўцаў і дэзэртыраў»[1].

24 чэрвеня а 9:40 47 нямецкіх самалётаў упершыню бамбілі Менск. Затым у ходзе 3-х налётаў скідвалі запальныя, фугаснымі бомбы. Імі разбурылі большасьць будынкаў на вуліцы Валадарскага, у тым ліку лякарню. Перастаў хадзіць транспарт і зачыніліся крамы. Зь лётнішча Баўбасава (Аршанскі раён) у Менск вылецела 43-я зьнішчальная авіядывізія на чале зь генэра-маёрам Георгіем Захаравым. Цягам 24 чэрвеня лётчыкі 160-га палка 43-й дывізіі зьбілі звыш 20 нямецкіх самалётаў, а 163-і полк зьбіў 21 самалёт. 25 чэрвеня 1941 году а 1:45 Вайсковая рада Беларускага фронту, сябрам якой быў Панамарэнка, выдае ўказаньне аб пераезьдзе ўраду БССР у Магілёў. Адначасна Бюро ЦК КПБ дае даручэньне чыгунцы: «Абавязаць начальнікаў чыгунак тт. Гарныка, Краснабаева, Бурыкіна, Бадунова прадстаўляць неабходную колькасьць вагонаў, у першую чаргу для членаў сем'яў начсаставу». У выніку пажараў на Барысаўскім і Даўгінаўскім тракце згарэла блізу 85 % пабудоваў. Таксама зьнішчылі 45 км трамвайных шляхоў. Праз падрыў воданапорных вежаў і рэзэрвуараў у Менску вывелі з ладу водаправод і каналізацыю[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Натальля Голубева. Менск 1941 // Зьвязда : газэта. — 18 чэрвеня 2021. — № 114 (29483). — С. 2021. — ISSN 1990-763x.