Захад-2009 (вучэньні)
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Вайсковыя вучэньні «Захад-2009» — сумесныя беларуска-расейскія вучэньні, якія плянуюцца адбыцца 18—29 верасьня 2009 году на тэрыторыі Беларусі. Плянуецца задзейнічаць 12 500 вайскоўцаў з абодвух бакоў[1].
Мэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтаю сумесных вучэньняў зьяўляецца непасрэдная падрыхтоўка ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі «да забесьпячэньня стратэгічнай стабільнасьці ва ўсходнеэўрапейскім рэгіёне»[2].
Падрыхтоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле камандуючага ВПС і ВСПА РБ Ігара Азаронка — на вучэньнях будуць адпрацаваныя задачы адзінай СПА Расеі і Беларусі, а мэта адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА — «павышэньне вайсковай бясьпекі як Расеі, так і Беларусі й Саюзнай Дзяржавы агулам»[3].
У вучэньнях зьбіраецца прыняць удзел прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў[4].
Месцы правядзеньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўнае месца правядзеньня вучэньня — Абуз-Лясноўскі палігон, пад Баранавічамі.
Каля населенага пункту Беліца ў Лідзкім раёне быў высаджаны паветраны дэсант пад прыкрыцьцём расейскай авіяцыі Су-27, Су-24, МіГ-29. 14 расейскіх самалётаў Іл-76МД выкінула дэсант на пляцоўку каля Беліцы. Дэсантавана каля дзевяці адзінак баявой тэхнікі і звыш 700 ваеннаслужачых ПДВ[5].
На палігоне Ашулук (Астраханская вобласьць) баявыя разьлікі зэнітных ракетных войскаў Расеі на комплексах С-300 і Беларусі на ЗРК С-300, «Аса» і «Бук» адбілі ў межах сцэнарыю вучэньняў шматлікі ракетна-авіяцыйны ўдар. Беларускія авіяцыйныя экіпажы на самалётах МіГ-29 правялі баявыя стрэльбы на палігоне Ашулук.
Асобна на Барысаўскім палігоне праводзіцца вучэньне па пляне Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў РФ. Яго задума не зьвязаная з задумай «Захад-2009».
Вучэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучэньні распачаліся пачаліся ў расейскім войску 8 верасьня, для беларусаў толькі 18 верасьня.
У вучэньнях прыняло ўдзел каля 12,5 тыс. чалавек. Ад Беларусі — каля 6,5 тысячаў, ад Расеі — каля 6 тыс., ад Казахстану — каля 30 чалавек. Для ўдзелу ў вучэньнях з запасу прызвана каля 1,8 тыс. ваеннаабавязаных. У вучэньнях была задзейнічана баявая і спэцыяльная тэхніка, у тым ліку 103 лятальныя апараты (63 самалёты і 40 верталётаў), каля 470 баявых браніраваных машын, 228 танкаў, 234 артылерыйскія гарматы, мінамёты і рэактыўныя сыстэмы залпавага агню [6].
28 верасьня Дзьмітры Мядзьведзеў назіраў за высадкаю марскога дэсанту ў Калінінградзкай вобласьці.
29 верасьня авіяцыйная групоўка Ваенна-паветраных сілаў Расеі ў межах апэратыўна-стратэгічных вучэньняў «Захад-2009» зь перадавых аэрадромаў на тэрыторыі Беларусі завяршыла актыўную фазу трэцяга этапа вучэньняў.
29 верасьня ў Баранавічы на аэрадром 61-й зьнішчальнай авіябазы Ўзброеных сілаў Беларусі прыляцеў Дзьмітры Мядзьведзеў[2], каб разам з Аляксандрам Лукашэнкам назіраць за заключным этапам сумесных вучэньняў.
Адносіны ў сьвеце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Польшчы заклапочаныя вялікай канцэнтрацыяй беларуска-расейскіх вайскоўцаў ля сваёй мяжы. Міністар абароны Польшчы Богдан Кліх заявіў, што «Маштабныя ваенныя вучэньні побач з польскай мяжой — гэта палітычны сыгнал Крамля. З аднаго боку расейскія палітыкі прапаноўваюць Польшчы дыялёг, зь іншага боку запрашаюць на манэўры, якія зьяўляюцца дэманстрацыяй сілы». Прадстаўнікі Польшчы будуць назіраць за манэўрамі 29 верасьня, калі на вучэньні прыбудуць Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў[7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ План учений «Запад-2009» обсудили в Москве начальники генеральных штабов России и Беларуси (рас.)
- ^ а б Коля паказаў Мядзьведзеву пісталет // Радыё Свабода, 29 верасьня 2009
- ^ Единую систему ПВО отработают на учениях «Запад-2009» // Белорусская деловая газета, 16.02.2009
- ^ Мядзьведзеў возьме ўдзел у вайсковых вучэньнях «Захад‑2009» у Беларусі // Наша Ніва, 27 жніўня 2009
- ^ Ваенна-паветраныя сілы Расіі завяршаюць актыўную фазу трэцяга этапа вучэнняў «Захад-2009» // БелаПАН, 29.09.2009
- ^ На тэрыторыі Беларусі завяршаецца актыўная фаза аператыўна-стратэгічных вучэнняў «Захад-2009»(недаступная спасылка) // БелаПАН, 29.09.2009
- ^ Польшча заклапочаная беларуска-расійскімі вучэннямі «Захад-2009»(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 25 верасьня 2009