Яцак Адрованж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяты Гіяцынт
Сьвяты Гіяцынт
Сьвяты Гіяцынт
Сьвяты
Сьвецкае імя Яцак Адрованж
(польск. Jacek Odrowąż)
Нарадзіўся 1183 або 1185, Камень-Сьлёнскі
Памёр 15 жніўня 1257, Кракаў
Бэатыфікаваны 1527
за Клемэнсам VII
Кананізаваны 17 красавіка 1594, Рым
за Клемэнсам VIII
Дзень памяці 17 жніўня

Яцак (Гіяцынт) Адрованж-Вайтковіч гербу Адрованж (1183 або 1185, Камень-Сьлёнскі — 15 жніўня 1257, Кракаў) — каталіцкі місіянэр і дамініканскі манах, кананізаваны каталіцкай царквой 17 красавіка 1594 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і Адрованжаў, быў сваяком біскупа Іва Адрованжа(pl). Вучыўся ва ўнівэрсытэтах Парыжу і Балёньні. Як і ўсе з гэтага роду, езьдзіў у Кракаў і ў мясьціны, якія ім належалі, а таксама ў Шыдловец і навакольныя Хлевіск і Дэмбна. Быў канонікам кракаўскай капітулы, старшынём якой быў Іва Адрованж. Гэты біскуп запрасіў у Польшчу дамініканаў. Сьвяты Дамінік выказаў пажаданьне, каб да ордэна далучылася некалькі палякаў; высланыя ў Ордэн былі прапаведнікі Адрованжаў Яцка і Чэслава. Яны былі апошнімі братамі, якіх блаславіў асабіста сьв. Дамінік у 1221 годзе. Наступны генэрал дамініканаў Ярдан з Саксоніі выправіў абодвух палякаў у Польшчу зь місіяй стварэньня новых манастыроў. Яны атрымалі парафіяльны касьцёл сьв. Троіцы ў Кракаве. У 1226 дамініканамі створана польская правінцыя. Адтуль сьв. Яцак быў адпраўлены на генэральны капітул у 1228 годзе. Дзякуючы энтузіязму сьв. Яцка былі пабудаваныя кляштары ў Гданьску і Плоцку (1225), Хелмна (1233), Эльблёнгу (1238), Торуні, Рызе і Кёнігсбэргу. Сьвяты Яцак таксама эвангелізаваў Русь. Ён заснаваў кляштар у Кіеве і ў Галічы. Ён памёр у Кракаве 15 жніўня 1257 году.

Ягоная падзьвіжніцкая дзейнасьць апісана Міколам Гусоўскім у агіяграфічнай паэме «Жыцьцё і подзьвігі сьвятога Гіяцынта».

Ушанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кананізаваны папай Клімэнтам VIII 17 красавіка 1594 году. Дзень памяці сьвятога — 17 жніўня, паколькі на 15 жніўня ў каталіцкай царкве прыпадае сьвята Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Асноўнай гістарычнай крыніцай, зьвязанай з гісторыяй жыцьця Яцка зьяўляецца жыціе, напісанае ў XIV стагодзьдзі выкладчыкам Станіславам з Кракаўскага кляштара.

Гэты сьвяты зьяўляецца галоўным заступнікам Арцыбіскупства катавіцкага і апольскага. Ягоным імем названа адно з узгор’яў у Львове, дзе Яцак хаваўся ад татараў. Сьвяты Яцак Адрованж зьяўляецца адзіным палякам, увекавечаным у статуях, якія стаяць на калянадзе вакол плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме. Яго адлюстраваў у сваіх карцінах Эль Грэка.

У 1686 годзе Папа Інакенцыюс XI назваў яго заступнікам Літвы. У гішпанамоўных краінах вядомы як Сан-Ясінта. Зьяўляецца заступнікам сьв. Гіяцынтскай базылікі ў Чыкага, і людзей, якім пагражае ўтапленьне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]