Харунжы вялікі каронны
Выгляд
Харунжы вялікі каронны (па-польску: Chorąży wielki koronny) — дварцовая пасада ў Рэчы Паспалітай.
Пасада існавала ўжо ў час кіраваньня польскага караля Казіміра Вялікага. Першая пісьмовая згадка належыць пяру Яна Длугаша ў апісаньні ім Грунвальдзкай бітвы.
Харунжы вялікі каронны насіў харугву (сьцяг) Вялікага Каралеўства Польскага перад каралём падчас найважнейшых дварцовых цырымоніяў, такіх як каранацыя, пахаваньне, прыняцьцё ў падданства (омаж, васальства).
Падчас вайны адказваў за галоўную харугву, як галоўны сымбаль дзяржавы.
Звычайна стаяў па правы бок ад караля.
Вялікія каронныя харунжыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Марцін з Врацімавіцаў (? — 1442) — харунжы вялікі каронны караля Уладзіслава II Ягайлы
- Мацей Грушэцкі — харунжы вялікі каронны караля Уладзіслава II Ягайлы пасьля Марціна
- Сэбастыян Сабескі(pl) (1552—1614) — харунжы вялікі каронны караля Стэфана Баторыя