Якімаўка (Крупскі раён)
Выгляд
| Якімаўка | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Крупскі |
| Сельсавет | Халопеніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°29′05″ пн. ш. 28°55′16″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 172 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1796 |
| Паштовы індэкс | 222024 |
| Нумарны знак | 5 |
| Якімаўка на мапе Беларусі ± Якімаўка | |
Які́маўка[1] — вёска ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Халопеніцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома прынамсі з канца XIV ст. як «Якимово» ў Друцкім княстве, у 1378—1394 гадах друцкі кн. Васіль Міхайлавіч даў лукно мёду з Якімавай даніны на памін сваёй душы друцкай царкве Прычыстай Багародзіцы пра што быў зроблены запіс на падораным ім жа гэтай жа царкве Эвангельлі-Апракасе.[2] Магчыма, на час наданьня Якімава не было яшчэ паселішчам, а лукно мёду мусіў даваць Якім ад імя якога ўтварылася родавае прозьвішча, а потым назва вёскі.
Да 26 жніўня 1959 году вёска ўваходзіла ў склад Слабадзкога сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 172 чалавекі[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Варонін В. Друцкія князі XIV стагоддзя // БГА. — Том 9, Сшытак 1-2 (16-17), снежань 2002. — Заўв. 45.
- ↑ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі