Ягор Забелаў
Ягор Забелаў | |
| Дата нараджэньня | 12 чэрвеня 1981[1] (45 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | музыка |
| Сябра ў | Gurzuf[d], Серебряная свадьба[d] і НагУаль[d] |
| Жанры | авангардны джаз[d] і нэаклясыцызм[d] |
| Інструмэнты | акардэон і баян[d] |
| Сайт | yegorzabelov.com (рас.) |
Яго́р Забе́лаў (нар. 12 чэрвеня 1981, Жылічы[3], Кіраўскі раён Магілёўскай вобласьці БССР) — беларускі кампазытар, акардэаніст і баяніст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грае на баяне з 7-гадовага веку, музыку піша з 20-гадовага. Мае двух малодшых братоў, якіх таксама вучыў граць на баяне бацька. Пазьней Ягор скончыў музычную школу, вучэльню імя Рымскага-Корсакава ў Магілёве і Беларускую дзяржаўную Акадэмію музыкі[4].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пісаць музыку пачаў у студэнцкія часы.
У 2005 року разам з Арцёмам Залескім заснаваў гурт «Gurzuf(d)»[5]. Граў у складзе гуртоў «Серебряная свадьба» і «Нагуаль». У 2011 року заснаваў «Yegor Zabelov trio». Гастраляваў у Нямеччыне, Партугаліі, Польшчы, Расеі, Славеніі, Ўкраіне, Францыі, Чэхіі.
Аўтар музыкі да спэктакляў Беларускага дзяржаўнага лялечнага тэатру. Напісаў музыку для нямых фільмаў «Голем: як ён прыйшоў у сьвет(d)» (1920) і «Мэнільмантан(d)» (1926)[6].
Зьняўся ў фільме «ГараШ» Андрэя Курэйчыка[7].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ляўрэат міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструмэнтах імя Жыновіча (Менск, 2002)[4], ляўрэат расейскай прэміі Сяргея Курохіна ў намінацыі «Этна-мэханіка» (Санкт-Пецярбург, 2010)[10]. Стыпэндыят спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі для таленавітай моладзі[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://m.vk.com/id11545021
- ↑ „Мой сакрэт — у мяхах!“ (белар.) — 2009. — вып. 16 (884).
- ↑ Алена Сабалеўская. „Мой сакрэт — у мяхах!“ // Культура. — 18.04.2009 — 24.04.2009. — № 16 (884).
- 1 2 „Часам важныя не ноты“. Баяніст Ягор Забелаў пра першы сольнік, ідэальнага слухача і музыку эмоцый Музыка. Hrodna.life (23 верасьня 2020). Праверана 26 лістапада 2023 г.
- ↑ Соўсь, Ганна (28 чэрвеня 2016) Музыка Ягор Забелаў пра новае гучаньне акардэону, агучку нямога кіно і самы беларускі інструмэнт Інтэрвію. Радыё „Свабода“. Праверана 26 лістапада 2023 г.
- ↑ Yegor Zabelov (пол.) Inne Brzmienia(d) Праверана 26 лістапада 2023 г.
- ↑ Снял ли Андрей Курейчик свой фильм? (рас.). Аргументы и факты (4 верасьня 2015). Праверана 26 лістапада 2023 г.
- ↑ Yegor Zabelov Trio „The Rose Festival“. Experty.by. Праверана 26 лістапада 2023 г.
- ↑ Баяніст Ягор Забелаў прэзентаваў свой першы сольны альбом — „NITI“ Культура. Эўрарадыё (9 траўня 2021). Праверана 26 лістапада 2023 г.
- ↑ Егор Забелов (рас.) Джазмены. JazzMap. Праверана 26 лістапада 2023 г.
- ↑ Віртуозны музыкант Ягор Забелаў дасьць адзіны сольны канцэрт у Магілёве. Магілёўскі абласны тэатар лялек (2017). Праверана 26 лістапада 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ягор Забелаў(недаступная спасылка) на «Тузіне гітоў»
- Ягор Забелаў у Facebook
- Ягор Забелаў у Інстаграме
- Відэаканал Ягора Забелава на YouTube