Юзэф Коцел
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Коцел (неадназначнасьць).
Герб «Пэлікан» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 20 лістапада 1764 Беніца | |||
Памёр | 18 ліпеня 1810 Беніца | |||
Пахаваны | ||||
Род | Коцелы | |||
Бацькі | Тадэвуш Коцел Ганна з Тышкевічаў | |||
Рэлігія | каталіцтва | |||
Рэгаліі | ||||
|
Юзэф Коцел гербу «Пэлікан» (па-польску: Józef Kociełł; 1764—1810) — палкоўнік войска ВКЛ, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году, эміграцыйны дзеяч.
Нарадзіўся 20 верасьня 1764 г. у сям’і Тадэвуша Коцела — ашмянскага старосты, генэрала-маёра войскаў ВКЛ і Ганны з Тышкевчаў.
Быў дзедзічам Гарадзілова і Юзафполя, болніцкім і яльніцкім старостам. Кавалер ордэнаў: Белага Арла і сьв. Станіслава (1791 г.)
У 1788 г. пры падтрымцы бацькі стаў паслом на Вальны Сойм ад Ашмянскага павету. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы дзейнасьці Пастаяннай Рады. У 1791 г. належыў да Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.
1794 г. — увайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады. У ліпені ўвайшоў у Найвышэйшую Нацыянальную Раду, хаця Тадэвуш Касьцюшка крытыкаваў яго за бязьдзейнасьць.
Належыў да правага крыла кіраўнікоў паўстаньня, моцна крытыкаваў Якуба Ясінскага за ягоную «левую» дзейнасьць.
Пасьля паўстаньня эміграваў у Вену. Памёр 18 кастрычніка 1810. Пахаваны быў ў в. Беніца.
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1764 годзе
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1810 годзе
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Сябры Найвышэйшай Літоўскай Рады
- Нарадзіліся 20 верасьня
- Нарадзіліся ў Беніцы
- Памерлі ў Беніцы
- Удзельнікі Вялікага Сойму 1788—1792
- Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі
- Удзельнікі паўстаньня 1794 году
- Беніца
- Памерлі 18 кастрычніка