Згуртаваньне прыхільнікаў урадавай канстытуцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Згуртаваньне прыхільнікаў урадавай канстытуцыі — палітычны клюб прыхільнікаў Канстытуцыі 3 траўня, сябры якога абавязваліся дбаць аб захаваньні канстытуцыі і выкананьні яе нормаў.

Узьнікла 2 траўня 1791 г. у абмежаваным коле тых, хто рыхтаваў Канстытуцыю. Пасьля 3 траўня стаў публічным і пачаў актыўна расьці.

Усяго ў клюбе было 215 сяброў, зь іх 14 сэнатараў, 125 паслоў, 74 чалавека іншай шляхты.

Усяго адбылося 21 паседжаньне (сэсіі), з траўня па сьнежань 1791 г.

Шмат якія пытаньні, прынятыя на Сойме, першапачаткова абмяркоўваліся і ўзгадняліся на гэтых паседжаньнях. Такім чынам «Згуртаваньне» мела вялікі ўплыў на рэфарматарскія працэсы на працягу ўсяго 1791 г.

Сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для сьпісу сяброў Згуртаваньня глядзіце катэгорыю Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Adam Skałkowski, Towarzystwo Przyjaciół Konstytucji 3 maja, w: Pamiętnik Biblioteki Kórnickiej, 1930.