Перайсьці да зьместу

Юзэф Коцел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юзаф Коцел»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Коцел (неадназначнасьць).
Юзэф Коцел

Герб «Пэлікан»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 лістапада 1764
Беніца
Памёр 18 ліпеня 1810
Беніца
Пахаваны
Род Коцелы
Бацькі Тадэвуш Коцел
Ганна з Тышкевічаў
Рэлігія каталіцтва
Рэгаліі
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава

Юзэф Коцел гербу «Пэлікан» (па-польску: Józef Kociełł; 1764—1810) — палкоўнік войска ВКЛ, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году, эміграцыйны дзеяч.

Нарадзіўся 20 верасьня 1764 г. у сям’і Тадэвуша Коцела — ашмянскага старосты, генэрала-маёра войскаў ВКЛ і Ганны з Тышкевчаў.

Быў дзедзічам Гарадзілова і Юзафполя, болніцкім і яльніцкім старостам. Кавалер ордэнаў: Белага Арла і сьв. Станіслава (1791 г.)

У 1788 г. пры падтрымцы бацькі стаў паслом на Вальны Сойм ад Ашмянскага павету. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы дзейнасьці Пастаяннай Рады. У 1791 г. належыў да Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

1794 г. — увайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады. У ліпені ўвайшоў у Найвышэйшую Нацыянальную Раду, хаця Тадэвуш Касьцюшка крытыкаваў яго за бязьдзейнасьць.

Належыў да правага крыла кіраўнікоў паўстаньня, моцна крытыкаваў Якуба Ясінскага за ягоную «левую» дзейнасьць.

Пасьля паўстаньня эміграваў у Вену. Памёр 18 кастрычніка 1810. Пахаваны быў ў в. Беніца.