Перайсьці да зьместу

Югаславія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмена межаў Югаславіі на працягу XX ст.

Югасла́вія (па-сэрбску і македонску: Jугославиja, па-харвацку, басьнійску і славенску: Jugoslavija) — найменьне дзяржавы паўднёваславянскіх народаў, якое на працягу амаль усяго XX стагодзьдзя ўжывалася ў адносінах да трох дзяржаваў, што ўзьнікалі на Балканскай паўвысьпе.

Дзяржаўнаю мовай Югаславіі ў выніку працы сэрбскіх ды харвацкіх лінгвістаў першапачаткова была сэрбскахарвацкая мова (часам называецца харвацкасэрбская). Пасьля Другой сусьветнай вайны мовы саюзных рэспублік былі абвешчаныя раўнапраўнымі ў статусе, аднак сэрбская мова карысталася адноснай перавагай. Асноўнае насельніцтва — паўднёвыя славяне: сэрбы, харваты, славенцы, македонцы, а таксама неславянская народнасьць — альбанцы.