Перайсьці да зьместу

Эстудыянтэс Ля-Плята

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эстудыянтэс дэ ля Плята»)
Эстудыянтэс
Поўная назва Club Estudiantes de La Plata
Заснаваны 4 жніўня 1905
Горад Ля-Плята, Аргентына
Стадыён Сьюдада-дэ-Ля-Плята
Умяшчальнасьць: 53 000
Прэзыдэнт Хуан Сэбастыян Вэрон[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2024 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
estudiantesdelaplata.com (гішп.)

«Эстудыя́нтэс» (па-гішпанску: Estudiantes) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Ля-Плята, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клюб зьяўляецца адным з самых пасьпяховых у Аргентыне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны зь ліку камандаў, якія не адносяцца да гэтак званай «Вялікай пяцёркі». Асноўным супернікам клюбу ёсьць каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта зь якой выйшлі незадаволеныя гульцы і заўзятары і стварылі клюб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супраціўнікамі носяць назву Дэрбі Ля-Пляты.

Акрамя футбольнай каманды клюб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаваньні.

У 1905 годзе група футбалістаў і заўзятараў з клюбу «Хімнасія і Эсгрыма» вырашыла сысьці і ўтварыць уласны футбольны клюб, пасьля таго як кіраўніцтва клюбу праігнаравала футбольную сэкцыю, закрыўшы футбольныя палі. Па стварэньні клюбу ўвага надавалася футболу, але цягам дзесяцігодзьдзяў зьявіліся сэкцыі па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, тэнісе, плаваньні і гольфе.

«Прафэсары».

Першае поле клюбу знаходзілася на скрыжаваньні 19-й і 53-й вуліцаў у Ля-Пляце, а першы матч адбыўся 7 лістапада 1905 году, калі клюб сустрэўся з «Насьяналь Хуніёрс» з Буэнас-Айрэсу. Праз год каманда далучылася да Асацыяцыі аматараў футболу. Стадыён на 1-й авеню адкрыўся 25 сьнежня 1907 году. Першым дасягненьнем «Эстудыянтэса» стала прасоўваньне ў 1911 годзе ў найвышэйшы дывізіён аргентынскага футболу. Усяго праз два гады «Эстудыянтэс» стаў чэмпіёнам краіны. У 1914 годзе каманда правяла яшчэ адзін выдатны сэзон, але каманда заняла толькі другое месца. У 1919 годзе дружына была другой пасьля «Бокі Хуніёрс». У наступныя гады «Эстудыянтэс» праводзіў нерэгулярныя сэзоны, у некаторых выпадках фінішуючы ўнізе турнірнай табліцы. Тым ня менш, каманда выдатна выступіла ў 1928 годзе, заняўшы трэцяе месца, прапусьціўшы наперад «Уракан» і «Бока Хуніёрс». У апошні год аматарскай эры «Эстудыянтэс» заняў другое месца пасьля «Бокі Хуніёрс». Каманда набрала 56 пунктаў у 35 матчах, зь якіх у 27 сьвяткавала перамогу і ў 7 зазнала паразу[2].

Калі ў 1931 годзе ў аргентынскім футболе ўкараніўся прафэсіяналізм, «Эстудыянтэс» меў знакаміты склад нападнікаў, у лік якіх уваходзілі Мігель Анхэль Ляўры, Алехандра Скапэльлі, Альбэрта Сасая, Мануэль Фэрэйра і Энрыке Гаіта, вядомыя як «прафэсары», якія дагэтуль уважаюцца аднымі з найлепшых гульцоў Аргентыны ўсіх часоў[3]. Альбэрта Сасая правёў першы гол у прафэсійным футболе ў Аргентыне і стаў найлепшым бамбардзірам першага прафэсійнага турніру. Фэрэйра бараніў колеры нацыянальнай зборнай на Алімпійскіх гульнях 1928 году і чэмпіянаце сьвету 1930 году. Гаіта і Скапэльлі гулялі за зборную Італіі, якая стала чэмпіёнам сьвету 1934 году. У 1937 годзе на стадыёне была ўсталявана наватарская сыстэма асьвятленьня, якая дазволіла ладзіць матчы ў начны час.

Каманда пераможца Кубка Лібэртадорэс 1968 году.

У 1940-я гады ў камандзе зьявіўся брамнік Габрыель Аганда і такія гульцы, як то Вальтэр Гарсэрон, Альбэрта Бушэ, Хуан Урыялябэйтыя, Рыкарда Інфантэ, Эктар Антоніё, але ў той жа час свае апошнія сэзоны за дружына гуляў нападнік Мануэль Пэлегрына, які стаў найлепшым бамбардзірам «Эстудыянтэса» за ўсю гісторыю, маючы 221 гол на сваім рахунку. Праз супрацьстаяньне з пэранісцкім урадам кіраўніцтва клюбу было зьнятае з пасады ўладамі[4]. Прызначанае ўрадам кіраўніцтва распачала чыстку каманду, а найлепшыя бамбардзіры клюбу Інфантэ і Пэлегрына падпісалі кантракты з «Ураканам». У выніку саслабленая каманда страціла месца ў лізе ў 1953 годзе, але па вяртаньні Пэлегрына, які падмануў «Уракан», стаўшы вольным агентам бяз згоды клюбу[5], «Эстудыянтэс» хутка вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. Неўзабаве пасьля гэтага клюбу далі дазвол самастойна сфармаваць кіраўніцтва.

«Эстудыянтэс» тройчы з 1968 па 1970 гады браў Кубак Лібэртадорэс. У 1968 годзе яны сталі ўдадальнікамі Міжкантынэнтальнага кубка, адолеўшы ў вырашальным матчы ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд». У наступныя два сэзоны Міжкантынэнтальны кубак у матчах супраць «Эстудыянтэсу» бралі эўрапейцы, спачатку «Мілян» у 1969 годзе, а потым «Фэеноорд» у 1970 годзе. Тая каманда, ачоленая Асвальда Субэльдыям, уважалася за вельмі «брудную». Яны шмат парушалі правілаў, зацягвалі гульню. Субэльдыя нават пагадзіў былых судзьдзяў, каб тыя чыталі камандзе лекцыі аб правілах, каб футбалісты маглі скарыстаць кожны непазначаны хітрык у правілах. Акрамя таго, ён укараніў тактыку, якая была нечуванай у той час, як то практычныя трэнаваньні выкананьня штрафных і кутніх удараў, афсайднай пасткі і падвойнае блякаваньне супернікаў[6].

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Фабрысіё Якавіч Edit this on Wikidata 2002
2 Сьцяг Аргентыны Аб Факунда Радрыгес Edit this on Wikidata 2000
4 Сьцяг Аргентыны Аб Раман Гомэс Edit this on Wikidata 2004
5 Сьцяг Аргентыны ПА Сант’яга Аскасыбар Edit this on Wikidata (капітан) 1997
6 Сьцяг Аргентыны Аб Сант’яга Нуньес Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Аргентыны ПА Хасэ Эрнэста Соса 1985
8 Сьцяг Уругваю ПА Габрыель Нэвэс Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Аргентыны Нап Гвіда Карыльлё Edit this on Wikidata 1991
10 Сьцяг Уругваю Нап Тыяга Палясіяс Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Аргентыны ПА Факунда Фарыяс Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Аргентыны Аб Гастон Бэнэдэцьці Edit this on Wikidata 2001
14 Сьцяг Аргентыны Аб Леандра Пірэс Edit this on Wikidata 1992
15 Сьцяг Парагваю Аб Сант’яга Арсамэндыя Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Аргентыны Нап Хаакін Тобіё Бургас Edit this on Wikidata 2004
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Калюмбіі Нап Эдвін Сэтрэ Edit this on Wikidata 1998
20 Сьцяг Аргентыны Аб Эрык Мэса Edit this on Wikidata 1999
21 Сьцяг Аргентыны ПА Эсэк’ель Піёві Edit this on Wikidata 1992
22 Сьцяг Аргентыны ПА Алексіс Кастра Edit this on Wikidata 1994
24 Сьцяг Аргентыны Нап Леанарда Суарэс Edit this on Wikidata (ар. УНАМ) 1996
25 Сьцяг Аргентыны ПА Крыстыян Мэдына 2002
26 Сьцяг Аргентыны Аб Раміра Фунэс Моры Edit this on Wikidata 1991
27 Сьцяг Аргентыны Нап Люкас Алярыё Edit this on Wikidata 1992
28 Сьцяг Уругваю Бр Фэрнанда Мусьлера 1986
29 Сьцяг Аргентыны Нап Фабрысіё Пэрэс Edit this on Wikidata 2005
32 Сьцяг Аргентыны ПА Мікель Амандараін Edit this on Wikidata 2005
35 Сьцяг Аргентыны Аб Валентэ П’ерані Edit this on Wikidata 2006
40 Сьцяг Аргентыны ПА Люкас Карнэха 2005
Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Гуасонэ Edit this on Wikidata 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]