Прафэсійная футбольная ліга Аргентыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прафэсійная футбольная ліга
Краіна Аргентына
Канфэдэрацыя КОНМЭБОЛ
Заснаваная 1891
Колькасьць камандаў 28
Вылет у Прымэра Насьяналь
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Аргентыны
Міжнародныя кубкі Кубак Лібэртадорэс
Паўднёваамэрыканскі кубак
Дзейны чэмпіён Бока Хуніёрс — 35-ы тытул (2022)
Найбольш пасьпяховы клюб Рывэр Плэйт — 37 тытулаў
Сэзон 2023 году

Прафэсі́йная футбо́льная лі́га (па-гішпанску: Liga Profesional de Fútbol) — прафэсінае спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Аргентыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Аргентыны. Арганізацыяй турніру займаецца Аргентынская футбольная асацыяцыя.

Першы розыгрыш спаборніцтва ладзіўся ў 1891 годзе[1]. Такім чынам, Аргентына сталася першай краінай у сьвеце па-за межамі Вялікабрытаніі, дзе зьявілася футбольная ліга[2]. У першыя гады ўдзел бралі толькі каманды з Буэнас-Айрэса і ягоных прадмесьцяў, а таксама зь Ля-Платы і Расарыё[3]. Клюб зь іншых гарадоў далучыліся да розыгрышу чэмпіянату пазьней. У 1931 годзе ліга набыла прафэсійны статус, калі 18 клюбаў выйшлі з аматарскіх ліг і стварылі ўласны прафэсійны чэмпіянат. З тых часоў сэзон доўжыцца год у розных фарматах. Па стварэньню лігі дамінавалі ў ёй прадстаўнікі гэтак званай Вялікай пяцёркі — «Рывэр Плэйт», «Бока Хуніёрс», «Індэпэнд’ентэ», «Расінг» і «Сан-Лярэнса». На сёньня самымі пасьпяховымі ёсьць два сталічныя клюбы «Рывэр Плэйт» і «Бока Хуніёрс», якія паводле колькасьці здабытых чэмпіёнстваў значна апярэджваюць іншыя клюбы.

Ліга вызнаецца адной з наймацнейшых у сьвеце[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Iwanczuk, Jorge (1992). [«Historia del Fútbol Amateur en la Argentina»]. Autores Editores. — ISBN 9504343848.
  2. ^ «Salvation army». The Guardian.
  3. ^ «Argentina — 1ra. División 1894».
  4. ^ «The Strongest League in the World 2015» IFFHS.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]