Эро (мастак)
Эро | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1932[1][2][3][4][5][6][7] (88 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Оўляфсьвік, Вэстурлянд, Ісьляндыя |
Грамадзянства | Ісьляндыя[8] |
Занятак | маляр |
Гады дзейнасьці | 1979 |
Плынь | поп-арт |
Узнагароды | |
Эро́, сапраўднае імя Гу́дмундур Гу́дмундсан (па-ісьляндзку: Erró; нар. 19 чэрвеня 1932, Оўлафсьвік, Ісьляндыя) — сучасны ісьляндзкі мастак.
Жыцьцё і творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эро ў пэрыяд паміж 1952 і 1954 гадамі вывучаў жывапіс ў Мастацкіх акадэміях Рэйк’явіку і Осьлё. Пасьля гэтага пераехаў у Італію, дзе ў Флярэнцыі і Равэне да 1958 году займаўся мастацтвам мазаікі.
У 1958 годзе Эро зьехаў у Парыж. У 1960 годзе узяў удзел у мастацкай выставе «Антыпрацэс» (Antiproces). З 1961 і да 1968 штогод выстаўляўся ў парыскай сэзоннай выставе «Травеньскі салон» (Salon de Mai). У гэтыя і пазьнейшыя гады рабіў шматлікія паездкі за мяжу, жыў пераменна ў Парыжы, у Тайляндзе і на востраве Фармэнтэра (Балеарскія астравы). Шмат разоў выстаўлўся як у Францыі, так і ў іншых краінах:
- у Францыі (1960, 1969, 1975, 1986, 1988, 1992, 1994, 2004, 2008-09 і інш.)
- у ЗША (1964, галерэя Гертруды Стайн; 2004)
- У Ізраілі (1958)
- у Гішпаніі (1992, 2005)
- ва Ўкраіне (2004)
- у Даніі (1981)
- у Нідэрляндах (1982)
- у ФРГ (1969)
- у Аўстрыі (1996)
- у Швэцыі, Фінляндыі і Ісьляндыі (1993-94)
- у Бэльгіі (1983, 1988)
- у Ісьляндыі (2009)
Эро ўдзельнічаў у вэнэцыянскім біенале ў 1986 годзе. У 1989 годзе майстар падараваў значную частку сваіх прац Мастацкаму музэю Рэйк’явіку. Манера мастацкіх твораў, якія робіць Эро, палягае на мяжы сюррэалізму і поп-арту. Галоўнай тэмай яго карцін зьяўляецца адлюстраваньне сучаснай цывілізацыі, яе тэхнічнае дасканаласьці. Падчас стварэньня выкарыстоўвае тэхніку комікса і сюжэты навуковай фантастыкі.
Кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эро займаўся таксама кінамастацтвам (фільм Grimaces, 1964).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ Delarge J. Лё Дэлярж — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ^ RKDartists
- ^ Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, Macmillan, Grove's Dictionaries, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
- ^ Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ https://www.dacs.org.uk/licensing-works/artist-search/artist-details?ArtistId=ff726259-ba80-4b93-a37d-1f1aea3a08b9
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Pierre Tilman, «Erró», Paris, éditions Galilée, 1976.