Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2011-04
Царква Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVII ст. у Менску, дамінанта комплексу мужчынскага і жаночага базылянскіх манастыроў. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку. У архітэктуры сьвятыні спалучаюцца рысы готыкі і паўночнага рэнэсансу. Галоўны фасад упрыгожваюць нішы, у якіх раней былі фрэскі з выявамі Сьвятых. Падобны сынтэз архітэктуры і малярства практычна не сустракаецца ў Эўропе і зьяўляецца адметнасьцю архітэктуры Беларусі, яе ўнёскам у агульнаэўрапейскае будаўнічае мастацтва эпохі Рэнэсансу.
Пры пабудове знаходзілася ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду. Па гвалтоўным далучэньні расейскімі ўладамі да Маскоўскага патрыярхату двойчы перабудоўвалася ў маскоўскім стылі. У 1936 року бальшавікі ўзарвалі царкву. Да нашага часу захаваліся падмуркі і крыпты з парэшткамі фундатараў. У верасьні 2011 року завяршылася адбудова царквы Сьвятога Духа як дзіцячай філярмоніі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
(артыкул цалкам…)