Чырвоны Мазыранін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 51°48′24″ пн. ш. 29°29′55″ у. д. / 51.80667° пн. ш. 29.49861° у. д. / 51.80667; 29.49861

«Чырвоны Мазыранін»
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1913
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Гомельская вобласьць
Адрас Нароўля, Фабрычная вул., д. 2
Ключавыя фігуры Аляксандар Піляк, Анатоль Такарскі[1]
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя слодычы
Матчына кампанія «Мазырсоль»

«Чырво́ны Мазыра́нін» — дзяржаўнае кандытарскае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1913 годзе ў Нароўлі (цяпер Гомельская вобласьць) ў якасьці ягадаперапрацоўчай фабрыкі памешчыка Эдуарда Горвата.

Прадпрыемства зьяўляецца родапачынальнікам вытворчасьці малочных цукерак «Кароўка» з цэльнага згушчанага малака, якія крышталізуюцца праз 15 дзён пасьля вырабу. Па прычыне незапатэнтаванасьці назвы ў суседнія краіны пастаўляюць цукеркі «Кароўка з карыцай», «Макавая расінка» (з макам) і «Шчодрая Кароўка» на аснове згушчонкі[2]. На 2020 год 16 уласных крамаў працавала ў 8 гарадах 4 вобласьцяў Беларусі: 12 у Гомельскай вобласьці — Гомель (5), Жлобін (1), Мазыр (5) і Нароўля (1); па 1-й у Берасьці, Віцебску, Клецку (Менская вобласьць) і Менску[3].

Прадукцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фабрыка выпускае больш за 120 відаў прадукцыі: зэфір, пасьціла, мармэляд, цукеркі, ірыс.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемства па перапрацоўцы ўласнага ўраджаю садавіны і гародніны заклаў ва ўласным маёнтку Нароўлі памешчык Эдуард Горват. Першая прадукцыя выйшла ў 1913 року, у 1914 была зарэгістраваная гандлёвая марка «Горват». Асноўнай прадукцыяй сталі мармэляд, карамэль, пасьціла, павідла, джэм ды сочыва. З прыходам бальшавікоў вытворчасьць спынілася. Толькі ў 1925 року пад кіраўніцтвам партыйнай арганізацыі Мазыра фабрыка запрацавала і атрымала назву «Чырвоны Мазыранін». У 1927 перададзеная «Белкандытартрэсту». У 1930 годзе працу мэханізавалі пры дапамозе апарата «Вакуўм».

У Другую сусьветную вайну абсталяваньне фабрыкі было эвакуяванае ў Расею. Пасьля вайны аднаўленьне фабрыкі пачалося зноўку. У 1986 пачалося будаўніцтва новага корпусу, які адчынілі ў сьнежні 1987 году. У 1996 фабрыка пераўтвораная ў адкрытае акцыянэрнае таварыства. У 2001—2003 гадах пабудавалі ўчастак кацельні на 6,5 тоны пары ў гадзіну. Усталявалі лядоўню для малака і масла, размазны канвэер, 2 лініі глязураваньня і пакавальны аўтамат «Флоў-пак». Таксама 3 вытворчыя лініі ўкамплектавалі лядоўнямі. У 2004—2005 гадах канцэн «Белдзяржхарчпрам» набыў 2 вытворчыя комплексы «Інтеле-мікс» для 2-каляровага зэфіру, пакавальныя машыны, аздабляльны прыбор і вытворчае абсталяваньне для гофратары. У 2019 годзе выпусьцілі 4000 тонаў кандытарскіх вырабаў. У 2020 годзе мацярынскім прадпрыемствам стала ААТ «Мазырсоль»[4].

Кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты (рас.) // ААТ «Чырвоны Мазыранін», 2020 г. Праверана 24 сьнежня 2020 г.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка. За што мы любім «Кароўку» // Зьвязда : газэта. — 13 сьнежня 2013. — № 235 (27600). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Фірмовя крамы (рас.) // ААТ «Чырвоны Мазыранін», 2020 г. Праверана 24 сьнежня 2020 г.
  4. ^ Гісторыя прадпрыемства (рас.) // ААТ «Чырвоны Мазыранін», 2020 г. Праверана 24 сьнежня 2020 г.
  5. ^ Уладзімер Тугай. Замест уводзін // Чырвоны Мазыранін / рэд. Т.С. Клімовіч. — Менск: Беларуская навука, 2022. — С. 3. — 187 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-08-2821-7
  6. ^ Уладзімер Тугай. Дырэктарскі фонд // Чырвоны Мазыранін. — Менск: Беларуская навука, 2022. — С. 184. — 187 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладзімер Тугай. «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка ; редкол. В. В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. // Европа : актуальные проблемы этнокультуры : материалы VIII Междунар. науч.-теорет. конф., г. Минск, 22 декабря 2014 г.. — Мн.: Минский государственный ПТК полиграфии, 2015. — С. 190—191.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]