Чорны студзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Глеб Бераставы (гутаркі | унёсак) у 22:58, 4 траўня 2014. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Савецкія дэсантнікі ў Баку, 1990 г.

Чорны студзень — увод ноччу 19 студзеня 1990 году ў Баку (Азэрбайджанская ССР) 35 тысячаў савецкіх вайскоўцаў на танках і бронетранспартэрах, што прывяло да забойства 137, раненьня каля 700 і арышту звыш 800 чалавек[1]. 22 студзеня Вярхоўны Савет (ВС) Азэрбайджанскай ССР (АзССР) пастанавіў лічыць агрэсіяй неканстытуцыйнае ўвядзеньне Прэзыдыюмам ВС СССР надзвычайнага становішча ў горадзе, што адбылося без узгадненьня з уладамі рэспублікі. 40-дзённая жалоба па забітых суправаджалася агульнаазэрбайджанскай стачкай заводаў. Міністар абароны СССР Зьміцер Язаў зазначыў аб кіраваным ім нападзе: «Мы ўвайшлі ў Азэрбайджан, каб зьнішчыць палітычныя структуры Народнага фронту і не дапусьціць іх перамогі на выбарах, заплянаваных на 19 сакавіка 1990 году»[2].

Перадумовы

9 студзеня 1990 г. ВC Армянскай ССР пастанавіў улучыць у дзяржаўны плян разьвіцьця адпаведны плян Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці (НКАВ) АзССР, населенай пераважна армянамі. 12 студзеня Народны фронт Азэрбайджану (НФА) утварыў у Баку камітэт абароны. 13 студзеня ў горадзе пачаўся пагром, у якім забілі 90 армянаў. 18 студзеня прыхільнікі НФА забарыкадавалі ўезды ў Баку некалькімі сотнямі легкавікоў, грузавікоў і аўтобусаў. 19 студзеня Прэзыдыюм ВС СССР пашырыў Указам № 1092 на горад надзвычайнае становішча, што з 15 студзеня ўвёў у НКАВ[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Чорны студзеньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў