Чаховічы
Чаховічы | |
Герб Чаховічаў
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул: | барон |
Прызнаныя ў: | Расейская імпэрыя |
Чахо́вічы (Ляхавіцкія-Чаховічы) — баронскі шляхецкі род гербу Астоя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Радавод пачынаецца з XVI стагодзьдзя, з часоў Жыгімонта III[1].
Уладаньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле інвэнтароў 1697, 1742 і 1776 гг. роду належала сядзіба ў вёсцы Багданаў (цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць, Беларусь). Пасьля сьмерці Віктара Чаховіча перайшла яго сыну Казімеру (пам. у 1834 г). Пасьля сьмерці ўдавы Казімера яе прадалі з малатка адвакату Фэрдынанду Рушчыцу (1786—1848) гербу Ліс, жанатаму на Ганьне з Чаховічаў.
У 1741 г. род атрымаў ад Сулістроўскіх маёнтак Мацкоўцы (цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь), які адабралі пасьля арышту Зыгмунта Чаховіча за ўдзел у паўстаньні Каліноўскага і прадалі за даўгі ў 1875 годзе разам з маёнткам Крашаны. У вёсцы на месцы сядзібы захавалася нетыповая пляноўка і штучныя ставы.
У канцы 19 стагодзьдзя Мечыслаў Чаховіч атрымаў ад бацькі Зыгмунта ў спадчыну фальварак Трусавічы (цяпер Лагойскі раён, Менская вобл.).
Прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зыгмунт Чаховіч (1831—1907) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.
- Бэрнард Чаховіч — завілейскі падкаморы, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў.
- Густаў Чаховіч (1837 — пасьля 1871) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
- Лявон Чаховіч (1841—1913) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ігар Пракаповіч. Зыгмунт Чаховіч — паўстанец, пакутнік, духоўны бацька Янкі Купалы // Шыпшына : бюлетэнь. — Ліпень 2011. — № 7. — С. 5-6.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |