Перайсьці да зьместу

Ціўнавічы (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ціўнавічы (Бабруйскі раён)»)
Ціўнавічы
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Сычкаўскі
Насельніцтва: 64 (2007)
Колькасьць двароў: 37
Паштовы індэкс: 213847
Геаграфічныя каардынаты: 53°12′53″ пн. ш. 29°7′13″ у. д. / 53.21472° пн. ш. 29.12028° у. д. / 53.21472; 29.12028Каардынаты: 53°12′53″ пн. ш. 29°7′13″ у. д. / 53.21472° пн. ш. 29.12028° у. д. / 53.21472; 29.12028
Ціўнавічы на мапе Беларусі
Ціўнавічы
Ціўнавічы
Ціўнавічы

Ці́ўнавічы[1] (Ciŭnavičy) — вёска ў Сычкаўскім сельсавеце Бабруйскага раёну. Знаходзіцца за 45 км ад чыгуначнае станцыі Мірадзіна на лініі БабруйскМенск, за 8 км на паўночны захад ад Бабруйску каля шашы Бабруйск — Менск, за 118 км ад Магілёва.

Магчыма, назоў ад пасады цівун ці ад прозьвішча Ціўновіч, Цівуновіч. У 1847 вёска ў складзе маёнтку Дварэц Бабруйскага павету Менскае губэрні, уласнасьць памешчыка, 8 двароў, 57 жыхароў. У 1857 уласнасьць дзяржавы. Паводле перапісу 1897 — вёска Ціўнавічы (яна ж Панюшкавічы) Гарбацэвіцкае воласьці Бабруйскага павету, 23 двары, 156 жыхароў. У 1907 — 180 жыхароў. У 1915 зь вёскі вылучаныя 3 хутары. У 1917 — 39 двароў, 234 жыхары, у 1926 — 43 двары. У 1931 створаны калгас «1 Мая». У ВАВ 29 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1959 — 161 жыхар, у 1970 — 159. У 1986 — 58 гаспадарак, 109 жыхароў, сама вёска ў складзе саўгасу імя Леніна.

Вёска ўяўляе сабой прамалінейную вуліцу арыентаваную з паўднёвага захаду на паўночны ўсход з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу. У вёсцы маюцца крама, спартовая пляцоўка.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  • Ціўнавічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.5. кн.1. Магілёўская вобласць / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 2008. — С. 213.