Цыбрыкі
Цыбрыкі | |
Нацыянальная страва | беларуская |
---|---|
Паходжаньне | Беларусь |
Рэгіён | Усходняя Эўропа |
Дата зьяўленьня | ХІХ стагодзьдзе |
Асноўны складнік | бульба |
Распаўсюджаныя складнікі | мука, алей |
Падобныя стравы | клёцкі |
Цыбрыкі — смажаныя клёцкі з бульбы.
Спачатку бульбу (1 кг) чысьцяць і надзіраюць на дробнай тарцы. З атрыманай натаркаванай масы адціскаюць сок пры дапамозе марлі. З бульбянога сока пасьля адстойваньня выдаляюць крухмал, які дадаюць у бульбу. Бульбяное цеста соляць і фармуюць на кулькі велічынёй з грэцкі гарэх. Зробленыя бульбяныя кулькі паніруюць у муцэ (2 сталовыя лыжкі) і абсмажваюць у алеі (3 сталовыя лыжкі) да румянай скарынкі. Прыгатаваныя цыбрыкі выкладваюць на папяровы ручнік і падаюць са сьмятаннай падлівай (1 шклянка), якую гатуюць з кропам і часнаком (паўгалоўкі)[1].
Часам цыбрыкі прыпраўляюць перцам[2]. На Полаччыне зь ХІХ стагодзьдзя вядомыя цыбрыкі з грыбным начыньнем[3]. Таксама страву могуць падаваць пад сьметанкова-грыбной падлівай. Выкарыстоўваецца на Тыднях беларускай кухні[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алена Серада. Як прыгатаваць цыбрыкі // Партал «Слушна», 9 лютага 2024 г. Праверана 12 лютага 2024 г.
- ^ Зьнізу дранік, зьверху дранік: топ-5 страў з бульбы // Радыё «Ўнэт», 22 студзеня 2023 г. Праверана 12 лютага 2024 г.
- ^ Аліна Бальшакова. А вось і цыбрыкі // Полацкі весьнік : газэта. — 2 лютага 2018.
- ^ Цыбрыкі і гарбузовы суп прадэгустуюць мінчане на Тыдні беларускай кухні // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 верасьня 2016 г. Праверана 12 лютага 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Натальля Гаспадарык. Вучымся разам зь Зялевай Анлайн. Гатуем сваё Цыбрыкі Выпуск 2 // Відэахостынг «Ютуб», 20 кастрычніка 2020 г. Праверана 12 лютага 2024 г.