Царква Сьвятой Тройцы (Лявонпаль)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лявонпаль |
Каардынаты | 55°47′59.23″ пн. ш. 27°47′03.31″ у. д. / 55.7997861° пн. ш. 27.7842528° у. д.Каардынаты: 55°47′59.23″ пн. ш. 27°47′03.31″ у. д. / 55.7997861° пн. ш. 27.7842528° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лявонпалі. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную царкву ў Лявонпалі збудавалі ў 1774 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лявонпаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне царкву часткова перабудавалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта працяглы зруб пад 2-схільным стромкім дахам (ад пачатку быў з гонту). Па Другой сусьветнай вайне ўсярэдзіне вільчыка паставілі купал-цыбуліну на 8-гранным барабане. Высокая 5-гранная апсыда, да якой далучаюцца нізкія бакавыя закрысьціі, накрываецца вальмавым дахам. Вэртыкальна ашаляваныя фасады падзяляюцца высока ўзьнятымі кратчатымі прастакутнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Галоўны фасад завяршаецца трыкутным франтонам даху і раней меў 2 бакавыя вежы. Перад уваходам ганак-паперць.
Усярэдзіне ў габарытах асноўнага зруба вылучаецца вузкі прытвор, над якім разьмяшчаюцца хоры. Інтэр’ер аздабляе драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне» XVIII ст., абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў «Сьвяты Пётар» і «Сьвяты Павал».
На рагу царкоўнага пляцу стаіць 2-ярусная 4-гранная званіца на мураваным цокалі. Другі адкрыты каркасны ярус-звон вылучаўся шырокім гонтавым адлівам і меў шатровы гонтавы дах[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
1928 г.
-
1929 г.
-
1929 г.
-
1929 г.
-
1930 г.
-
19 сакавіка 1932 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Званіца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000562 |