Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятой Тройцы (Гарадная)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Гарадная
Каардынаты 51°52′17.57″ пн. ш. 26°29′54.58″ у. д. / 51.8715472° пн. ш. 26.4984944° у. д. / 51.8715472; 26.4984944Каардынаты: 51°52′17.57″ пн. ш. 26°29′54.58″ у. д. / 51.8715472° пн. ш. 26.4984944° у. д. / 51.8715472; 26.4984944
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гарадной. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Гарадной збудавалі ў 1787 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гарадная апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1930-я гады царкву часткова перабудавалі.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мае 3-зрубную (зруб з «з астаткам») падоўжна-восевую кампазыцыю: 2-ярусная чацьверыковая шатровая званіца (дабудаваная ў 1930-я гады), кубападобная малітоўная заля і 5-гранная апсыда. Аднолькавыя вышынёй зрубы апярэзваюцца агульным карнізам простага профілю, што стварае ўражаньне адзінага суцэльнага зруба. Гэтаму спрыяе агульны высокі вальмавы дах над асноўным аб’ёмам і апсыдай, які на краях завершаецца купаламі-банямі. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаюцца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах. Архітэктурная выразнасьць дасягаецца кампанаваньнем аб’ёмаў, маляўнічым сылюэтам разнастайных гонтавых пакрыцьцяў, увядзеньнем у яго ляканічных плястычных дамінантаў — купалоў-баняў.

Усярэдзіне малітоўная заля і апсыда аб’ядноўваюцца шырокім прастакутным прасьветам і разьмяжоўваюцца драўляным разным іканастасам, перакрыты 8-граннымі шатровымі скляпеньнямі. У первым ярусе званіцы месьцяцца хоры. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVII — XVIII стагодзьдзяў: «Сьвяты Мікалай Цудатворца», «Маці Божая», «Спас Пантакратар», «Маці Бажая Чанстахоўская»[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000681