Царква Сьвятога Стэфана (Слуцак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Стэфана
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Каардынаты | 53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д. / 53.00583° пн. ш. 27.53361° у. д.Каардынаты: 53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д. / 53.00583° пн. ш. 27.53361° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Першае згадваньне | XVII стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | 1950 |
Царква Сьвятога Стэфана | |
Царква Сьвятога Стэфана на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Стэфана — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў прадмесьці Трайчанах, сьпярша на правым баку Трайчанскай вуліцы перад Трайчанскім ручаём, з XIX ст. — на Трайчанскіх могілках. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы ўпамін пра царкву Сьвятога Стэфана ў Слуцку датуецца 1657 годам. У 1661 годзе яна ўпамінаецца як перададзеная пад апеку Спаскага брацтва. Пры царкве існаваў шпіталь дзеля ўтрыманьня хворых і ўбогіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У XIX ст. яе прыпісалі да Слуцкай духоўнай сэмінарыі.
Па тым, як духоўную сэмінарыю перавялі ў Менск, царкву перанесьлі Трайчанскія могілкі, пазьней часткова зьмянілі яе архітэктурную кампазыцыю. Могілкавую царкву прыпісалі да Ўваскрасенскай царквы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У час навукова-этнаграфічнай экспэдыцыі 1921 году з царквы ўзялі абраз ХVІІ ст. «Ушэсьце», які цяпер знаходзіцца ў экспазыцыі Нацыянальнага мастацкага музэю.
У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву і пачалі яе руйнаваць. У паўзруйнаваным стане заставалася да пачатку 1950-х гадоў, потым яе разабралі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Па рэканструкцыі ў другой палове XIX ст. атрымала 3-зрубную кампазыцыю: да амаль квадратнага ў пляне асноўнага аб’ёма, накрытага 4-схільным гонтавым дахам і завершанага сьветлавым барабанам з купалам, з захаду далучаўся прытвор. Над прытворам другім ярусам узвышалася шатровая, зь невялікім купалам-баняй, званіца. З усходу далучалася прастакутная ў пляне апсыда з прыбудаванымі да яе сымэтрычна з бакоў, на шырыню асноўнага аб’ёма, рызьніцай і панамарняй[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 11.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
- Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 11.